Факультэт народнай гаспадаркі БДУ
Факультэт народнай гаспадаркі БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1930—1931 гадах. Створаны на базе факультэта права і гаспадаркі БДУ. ГісторыяУ 1930 годзе (паводле некаторых звестак — у 1929[1]) факультэт гаспадаркі і права БДУ быў падзелены на факультэт савецкага будаўніцтва і права[2] (савецкага права і будаўніцтва[3]) і факультэт народнай гаспадаркі БДУ.[1] 18 сакавіка 1931 года з’яўляецца дакладная запіска рэктара БДУ Я. П. Каранеўскага, дзе ён прапануе наступнае: «Факультэт народнай гаспадаркі (наргас), які складаецца зараз з 5 аддзяленняў (прамысловае, кааперацыйнае, фінансавае, планавае і сельскагаспадарчае), раздзяліць на два самастойныя інстытуты, выдзеліўшы з яго цяперашняга складу с/г аддзяленне і злучыўшы яго з адпаведным факультэтам Горацкай с/г акадэміі. 3 наргасу стварыць: а) прамыслова-кааперацыйны інстытут (з прамысловым і кааперац. фак.), які будзе рыхтаваць кадры эканамічных інжынераў для прамысловасці і кааперацыйнай сістэмы. Інстытут гэты перадаць ВСНГ, б) планава-фінансавы інстытут (з планавым і фінан. фак.), які будзе рыхтаваць эканамістаў-планавікоў для Дзяржплана, фінансавых органаў (і для раёнаў), банкаўскай сістэмы і ашчадкас. Гэты інстытут перадаць НКФ альбо Дзяржплану.» [4] У 1931 годзе на аснове факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты — планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і інстытут спажывецкай кааперацыі, — якія ў 1933 г. былі выдзелены з БДУ і аб’яднаны ў Інстытут народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі-эканамісты БДУ.[1] Літаратура
СпасылкіКрыніцыПамылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia