Хіміка-тэхналагічны факультэт БДУ

Хіміка-тэхналагічны факультэт БДУ
БДУ
Заснаваны 1929[1]
Закрыты 1930[1]

Хіміка-тэхналагічны факультэт БДУ — колішні факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які існаваў у 1929—1930 гадах.

Гісторыя

Падрыхтоўка да адкрыцця факультэта ішла з 1928 г. Пытанне «Аб структуры хіміка-тэхналагічнага факультэта БДУ» (дакладчык прафесар М. А. Прыляжаеў) 21 лютага 1928 г. быў разгледжаны на пасяджэнні калегіі Наркамата асветы БССР.[2] Факультэт быў адкрыты ў 1929 годзе і прызначаўся для падрыхтоўкі кадраў хімікаў-тэхнолагаў для лесахімічнай, торфахімічнай, сілікатнай і харчовай прамысловасці.[3] Але 14 снежня 1929 г. Савет народных камісараў (СНК) БССР прыняў рашэнне арганізаваць вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову — Політэхнічны інстытут у Мінску. У дадатак 12 студзеня 1930 г. СНК БССР устанавіў структуру Політэхнічнага інстытута: хіміка-тэхналагічны факультэт (шляхам яго пераводу з БДУ), механічны, будаўнічы, прамыслова-эканамічны факультэты. Аднак, у сувязі з узятым у СССР курсам на стварэнне невялікіх ВНУ з вузкай спецыялізацыяй і трох-чатырохгадовым тэрмінам навучання, 17 ліпеня 1930 г. СНК БССР пастанавіў адкрыць не адзін політэхнічны інстытут, а хіміка-тэхналагічны, электратэхнічны і будаўнічы інстытуты ў Мінску і механічны ў Гомелі.[2] Такім чынам, замест хіміка-тэхналагічнага факультэта Мінскага політэхнічнага інстытута ў 1930 годзе быў створаны асобны Хіміка-тэхналагічны інстытут у Мінску.[4]

Літаратура

Спасылкі

Крыніцы

  1. а б Дубовик А. К. Из истории химико-технологического образования в Белорусском политехническом институте (1920–1975 гг.) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2022. № 2 (263). С. 56–60.
  2. а б Дубовик А. К. От химико-технологического факультета БГУ к самостоятельному Химико-технологическому институту и факультету Белорусского политехнического института (1929—1933 гг.) // Пічэтаўскія чытанні — 2021: 100 гадоў БДУ — першаму ўніверсітэту Беларусі : матэрыялы міжнар. навук.-тэарэтыч. канф., Мінск, 27-28 кастр. 2021 г. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: А. Д. Кароль (гал. рэд.); навук. рэд. М. Ф. Шумейка, А. А. Яноўскі. — Мінск : БДУ, 2021. — С. 78-84.
  3. Дубовик А. К. Из истории химико-технологического образования в Белорусском политехническом институте (1920—1975 гг.) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2022. № 2 (263). С. 56-60. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2022-263-2-56-60.
  4. ДАКЛАДНАЯ ЗАПІСКА РЭКТАРА БДУ Я. П. КАРАНЕЎСКАГА АБ РЭАРГАНІЗАЦЫІ БДУ 18 сакавіка 1931 г. (НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 14. Спр. 42. Л. 74— 77. Машынапіс. коп.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya