Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай (Гарадзішча)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай — рымска-каталіцкі касцёл у гарадскім пасёлку Гарадзішча Баранавіцкага раёна. Размяшчаецца па вул. Міцкевіча, на ўзгорку на былой рыначнай плошчы, за савецкім часам від на яго забудаваны райвыканкамам. Пабудаваны ў стылі барока. ГісторыяПершы драўляны касцёл пабудаваны ў 1494 г. ў гонар Найсвяцейшай Дзевы Марыі па фундацыі Некраша Валадковіча[1] . Паводле іншых звестак, першы храм быў заснаваны Хадкевічамі на ўсход ад старажытнага замка[2]. У цэнтры мястэчка на пагорку была пастаўлена Троіцкая царква. У 1640 (1662?) годзе з цэглы пабудавана ўніяцкая царква па фундацыі ваяводы Яна Камінскага[3][1] [4]. У XVII ст. абодва праваслаўныя храмы прыйшлі ў заняпад. Траян-Пятроўскі побач з рэшткамі праваслаўнай Троіцкай царквы ўзвёў кальвінскі збор. Наступны ўладальнік мястэчка старадубскі маршалак Гаўрыла Керло ператварыў яго ў касцёл. У 1864—1866 гг. большасць насельніцтва перайшла ў праваслаўе, касцёл быў закрыты і перададзены праваслаўным, 19 сакавіка 1868 г. пераасвячоны ў праваслаўную Троіцкую царкву. Храм знаходзіўся ў дрэнным стане, у канцы 1872 г. новы ўладальнік мястэчка Л. А. Спічакаў звярнуўся да старшыні дэпартамента дзяржаўнай эканоміі генерал-ад’ютанта К. У. Чэўкіна з просьбай аб рамонце і перабудове храма. У студзені 1873 г. губернскі архітэктар С. П. Іваноў стварыў план рэканструкцыі храма. Праект не быў прыняты, над царквой былі надбудаваны з левага боку апсіды вежа-званіца і 5-галоўе ў завяршэнні. У 1874—1876 гг. царква перабудавана пры актыўным садзейнічанні губернатара В. І. Чэрыкава, у 1919 г. ператворана ў касцёл. Перабудаваны ў 1930 г., зараз адноўлены[4]. АрхітэктураПомнік архітэктуры барока. Аднанефавы храм з прамавугольным прытворам пад двухсхільным дахам, са скарочанымі крыламі трансепта і паўкруглай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць уступам у канічнае пакрыццё. Вертыкальнасць кампазіцыі касцёла падкрэслена магутнымі лапаткамі-пілонамі і высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з вонкавымі і ўнутранымі адхіламі. Іх ліштвы ўтоплены ў тоўшчу магутных сцен (шырыня 0,8 м) і аформлены паўкалонамі. Плоскасныя фасады акаймаваны шырокім тонкапрафіляваным карнізам, а нізкі цокаль апрацаваны закругленымі архітэктурнымі абломамі буйных чляненняў. Дынаміку архітэктурнай кампазіцыі ўзмацняе асіметрычна прыбудаваная да паўночнага боку апсіды 3-ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) шатровая званіца. Паміж апсідай і званіцай дабудавана сакрысція. Галоўны ўваход вырашаны арачным праёмам, фланкіраваным лапаткамі, завершаны 2-гранным шчыпцом з люкарнай па цэнтры[4]. У інтэр’еры неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках, апсіда — конхай, каля заходняй сцяны на 2 слупы ўзняты хоры[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia