Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа» — установа сярэдняй адукацыі ў г. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяШкола пачала працаваць у лістападзе 1937 года. Да 1941 года ў школе было тры выпускі. У 1987/1988 навучальным году ў школе займаліся 510 навучэнцаў. У 1987—1988 гады аддзел адукацыі Пухавіцкага райвыканкама запланаваў будаванне новага будынка СШ № 1 г. Мар’іна Горка, разлічанага на 1251 вучнёўскае месца. 12 лістапада 1988 года са старога будынка школа перайшла ў новае З 1988 года занятку вядуцца ў адну змену. Увесь час павялічваецца колькасць навучэнцаў. Калі ў 1988 годзе ў школе вучылася 504 школьнікі, то ў 1996/1997 навучальным году ў 41 класе вучыліся 952 навучэнцаў. Працавала ў школе 67 настаўнікаў і 27 тэхнічных працаўніка. З 1989/1990 навучальнага года школа паступова пераходзіць на вывучэнне прадметаў і выхаванне навучэнцаў на беларускай мове. З 2004/2005 навучальнага года школа рэарганізавана ва ўстанову адукацыі «Дзяржаўная агульнаадукацыйная дзіцячы сад — сярэдняя школа № 1 г. Мар’іна Горка». З 2011/2012 навучальнага года школа пераназвана ў дзяржаўную агульнаадукацыйную ўстанову «Мар’інагорскі дзіцячы сад — сярэдняя школа». З 2012/2013 навучальнага гады — дзяржаўная ўстанова адукацыя «Мар’інагорскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»[1]. Вядомыя выпускнікі
Вядомыя настаўнікі
Дырэктары школы
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia