Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын
«Навуко́ва-дасле́дчы інстыту́т электро́нных выліча́льных машы́н» (НДІЭВМ) — дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лістападзе 1958 года ў якасці Спецыяльнага канструктарскага бюро пры Мінскім заводзе ЭВМ. Размяшчаецца ў будынку (архіт. Ю. Грыгор’еў, А. Ладкін) па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 155. ![]() На 2019 год прадпрыемства вырабляла: 1) камп’ютары з абаронай звестак ад недазволенага доступу (НДД) і ўцечкі праз пабочнае электрамагнітнае выпраменьванне і навядзенне (ПЭМВН), 2) сродкі прамысловай аўтаматыкі, 3) абсталяванне для аплаты праезду. Таксама «НДІ ЭВМ» ажыццяўляла мадэрнізацыю і рамонт узбраення[5]. ВырабыНа 2019 год ААТ «НДІ ЭВМ» выпускала:
Таксама «НДІ ЭВМ» мадэрнізаваў: станцыі радыёразведкі «Кальчуга», камандна-штабныя машыны (КШБ) «Бяроза» і радыёвышынямеры П-16 «Надзейнасць»[6]. Гісторыя![]() 15 лістапада 1958 года Савет Міністраў Беларускай ССР зацвердзіў Пастанову № 749-55СС аб стварэнні Спецыяльнага канструктарскага бюро (СКБ) пры Мінскім заводзе электронных вылічальных машын (ЭВМ). У верасні 1960 года СКБ выпрабавала 1-ю лямпавую ЭВМ «Мінск-1», якую выпускалі да 1964 года. Мінскі завод ЭВМ вырабіў 230 машын «Мінск-1», у тым ліку мадыфікацыі «Мінск-11» у 1961 годзе і «Мінск-12», «Мінск-14» і «Мінск-16» у 1962 годзе. У 1962 годзе стварылі сямейства 1-й паўправадніковай ЭВМ у СССР — «Мінск-2». На яе аснове распрацавалі «Мінск-22», «Мінск-222», «Мінск-22М», «Мінск-26» і «Мінск-27». У 1964 годзе СКБ пераўтварылі ў самастойную навукова-даследчую ўстанову. У 1966 годзе стварылі 1-ю ў СССР машыну са знакавай логікай і пераменнай даўжынёй слова і каманды — «Мінск-23». У 1968 годзе распрацавалі «Мінск-32» для інжынернай справы, які выпускалі да 1975 года і які стаў найбольш распаўсюджанай ЭВМ у СССР. Агулам выпусцілі 2889 ЭВМ «Мінск-32». У 1970 годзе яе распрацоўшчыкаў, у тым ліку дырэктара Георгія Лапату і галоўнага інжынера Віктара Пржыялкоўскага, узнагародзілі Дзяржаўнай прэміяй СССР. У 1969 годзе СКБ пераўтварылі ў Мінскую філію Навукова-даследчага цэнтра электронна-вылічальнай тэхнікі ў Маскве (РСФСР)[7]. У верасні 1971 года ў СКБ распрацавалі 1-ю мадэль Адзінай сістэмы ЭВМ — «АС-1020», што мела поўную праграмную сумяшчальнасць з амерыканскім камп’ютарам IBM «Сістэма/360» . У 1972 годзе СКБ атрымала назву «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын» («НДІ ЭВМ»). Да канца выпуску ў 1975 годзе на заводах Беларускай ССР і Балгарыі вырабілі 800 машын «АС-1020». У 1975 годзе ў «НДІ ЭВМ» стварылі «АС-1022», што мела 4-кратна большую магутнасць за «АС-1020». Да 1982 года заводы Беларускай ССР выпусцілі каля 4000 ЭВМ «АС-1022». У 1977 годзе распрацавалі «АС-1035», які выпускалі да 1986 года. Агулам вырабілі звыш 2100 Э.ВМ «АС-1035». У 1983 годзе стварылі «АС-1036», што была ўдвая магутнейшай за «АС-1035». Да 1989 года выпусцілі 1866 «АС-1036». За 1971—1984 гады «НДІ ЭВМ» выпусціў звыш 9000 ЭВМ, якія склалі камп’ютараў у СССР. За 1984—1991 гады вырабілі звыш 150 000 ЭВМ 30 мадэляў, якія былі сумяшчальнымі з амерыканскімі персанальнымі камп’ютарамі «Інтэл» (Санта-Клара, штат Каліфорнія) і былі найбольш масавымі ў СССР[7]. У 1996 годзе «НДІ ЭВМ» стаў дзяржаўным прадпрыемствам. На 2003 год «НДІ ЭВМ» уключаў: даследчую вытворчасць; 2 асяродкі — 1) камп’ютарнай бяспекі і сертыфікацыі сродкаў вылічальнай тэхнікі, 2) стандартызацыі і менеджменту якасці; 5 навуковых аддзяленняў, з іх 2 вытворчых — 1) інжынернае, 2) мікраэлектронікі; 2 даследчыя — 1) матэматычнае, 2) электроннае; і адно тэхнічнае — ЭВМ, ПЭВМ і вылічальных комплексаў. Асноўнымі кірункамі дзейнасці было стварэнне: звышкамп’ютараў з кластарнай арганізацыяй, ахаваных і персанальных камп’ютараў, прыкладнога і сістэмнага праграмнага забеспячэння, прылад апрацоўкі звестак, кантролю доступу і шматузроўневай аховы, сродкаў аховы звестак і праектавання. На прадпрыемстве стварылі знешнія прылады і прылады дыягностыкі, перанасныя касавыя апараты. На 2003 год распрацавалі: аўтаматызаваную сістэму памежнага кантролю «АСПК-Дазор»; першы шэраг звышкамп’ютараў «Скіф»; 3 пакаленні пасажырскай аўтаматыкі для Мінскага метрапалітэна; аўтамабільныя, перанасныя і настольныя камп’ютары; ахаваныя камп’ютары для таемных звестак[7]. 30 снежня 2003 года быў заснаваны Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь, якому ад Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь перадалі УП «НДІ ЭВМ». 16 студзеня 2009 года Мінскі гарвыканкам уключыў «НДІ ЭВМ» у якасці адкрытага акцыянернага таварыства ў Адзіны дзяржаўны рэгістар юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрыемальнікаў за № 100219724. 21 верасня 2011 года Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь паставіла на ўлік за № 31 холдынг «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання», у склад якога ўвайшоў «НДІ ЭВМ»[8]. Міжнародныя санкцыіЗ красавіка 2024 года прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША[9], са жніўня таго ж года — у санкцыйных спісах Вялікабрытаніі[10] і Канады[11]. 24 лютага 2025 года інстытут уключаны ў санкцыйны спіс Аўстраліі[12]. Кіраўнікі
Галоўныя інжынеры
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia