Юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Юбіле́йны меда́ль «75 год вызвале́ння Рэспу́блікі Белару́сь ад няме́цка-фашы́сцкіх захо́пнікаў» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 2 красавіка 2019 г.[1]. Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджваннеМедаль прысуджаецца ў гонар вызвалення тэрыторыі Беларусі ад нямецкай акупацыі. Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца[1]:
Паўторнае ўзнагароджанне юбілейным медалём не ажыццяўляецца. Дублікаты юбілейнага медаля і пасведчання да яго ўзамен згубленых не выдаюцца. Пры страце юбілейнага медаля дазваляецца нашэнне планкі ўстаноўленага ўзору. АпісаннеЮбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» вырабляецца з латуні і мае форму круга з борцікам дыяметрам 33 мм. Усе элементы юбілейнага медаля рэльефныя[1]. Вонкавы бокНа вонкавым боку медаля ў цэнтры размешчана стылізаваная выява абеліска «Мінск — горад-герой». Справа ад абеліска — жаночая фігура з фанфарамі, злева — салют, на які адна пад другой накладзены лічбы «1944» і «2019». Паміж лічбамі — прамая лінія. У верхняй частцы вонкавага боку па акружнасці размешчаны надпіс «ПОДЗВІГ НАРОДА НЕСМЯРОТНЫ», у ніжняй — восем нахіленых блокаў у выглядзе разыходзячыхся прамянёў, пад якімі — лесвіца з цецівой. На лесвіцу накладзена пяціканцовая гранёная зорка чырвонага колеру, ад якой разыходзяцца лаўровыя галіны[1]. Адваротны бокНа адваротным боку юбілейнага медаля ў цэнтры размешчаны надпіс «75 ГОД ВЫЗВАЛЕННЯ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ ЗАХОПНІКАЎ» у шэсць радкоў. У верхняй частцы адваротнага боку па акружнасці — надпіс «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», у ніжняй па акружнасці — перавіты стужкай лаўровы вянок[1]. КалодкаЮбілейны медаль пры дапамозе вушка і кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай вышытай стужкай шырынёй 24 мм з дзвюма аднолькавымі палоскамі. Левая палоска мае расфарбоўку ордэна Айчыннай вайны I ступені, правая — медаля «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. На адваротным боку калодкі знаходзіцца шпілька для мацавання юбілейнага медаля да адзення[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia