Ігар Мікалаевіч Заяц
Ігар Заяц (нар. 8 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель». Клубная кар’ераПачынаў займацца футболам у МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2017 года выступаў за дубль. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Гомеля»[3]. У гомельскім клубе таксама замацаваўся ў аснове і дапамог яму вярнуцца ў элітны дывізіён. Па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў «Гомель»[4], у пачатку 2021 года трэніраваўся з дублем «Дынама», а ў лютым 2021 года зноў быў арандаваны гомельскім клубам[5]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў выступаць у стартавым складзе, пазней стаў часам выхдзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[6]. У першай палове 2022 года трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, але выхадзіў на поле толькі ў дублі. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[7], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб[8], аднак у студзені 2023 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам»[9]. У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[10] і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[11]. Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia