Алег Мікалаевіч Кавалёў
Алег Кавалёў (нар. 24 мая 1987, Гомель) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель». Клубная кар’ераВыхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У першай палове сезона 2008 выступаў у Другой лізе за ДБК, пасля вярнуўся ў «Гомель», за які дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2008 года, адгуляўшы увесь матч з «Нёманам» (0:1). У сезоне 2009 выступаў за дубль, а ў 2010 годзе дапамог гамяльчанам перамагчы ў Першай лізе, згуляўшы ў пяці матчах. З 2011 года выступаў у Першай лізе за ДБК, а пасля таго, як ён спыніў існаванне ў пачатку 2013 года, стаў іграком рэчыцкага «Ведрыча-97» (праз год змяніў назву на «Рэчыца-2014»). У гэтых клубах трывала гуляў у аснове. Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[4]. У «Гомелі» стаў другім брамнікам пасля Андрэя Саковіча, а ў жніўні-верасні 2015 года з’яўляўся ў стартавым складзе. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з гамяльчанамі[5]. У сезоне 2016 быў асноўным брамнікам «Гомеля», правёў ад пачатку да канца ўсе 26 матчаў Першай лігі, у якіх прапусціў 11 мячоў і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сезона 2017 быў другім брамнікам гомельскай каманды пасля Канстанціна Рудзянка, а ўлетку, калі Рудзянок перайшоў у брэсцкае «Дынама», стаў выхадзіць у стартавым складзе. У снежні 2017 года на год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[6]. У сезоне 2018 саступіў месца асноўнага брамніка Дзмітрыю Дудару. У снежні 2018 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам на сезон 2019[7]. У сезоне 2019 звычайна выконваў ролю другога брамніка пасля Дзяніса Каўлінава. У снежні 2019 года на адзін год падоўжыў кантракт з «Гомелем»[8]. У сезоне 2020 у якасці асноўнага брамніка дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Застаўся ў клубе ў 2021 годзе, пачынаў сезон асноўным брамнікам, пасля стаў часцей саступаць месца на полі Яўгену Іваненку. У студзені 2022 года падоўжыў пагадненне з гомельскім клубам да канца 2022 года[9]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам пасля Дзяніса Садоўскага. У студзені 2023 года падпісаў новы кантракт з «Гомельем» да канца сезона 2023[10]. Пачынаў сезон 2023 асноўным брамнікам каманды, з лета стаў саступаць месца на полі Уладзіславу Ігнацьеву. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[11]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia