Аляксандр Аляксандравіч Нячаеў
Аляксандр Нячаеў (нар. 21 красавіка 1994, Брэст) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель». Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкай СДЮШАР-5, з 2010 года пачаў выступаць за дубль мясцовага «Дынама». З цягам часу замацаваўся ў дублі, стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, аднак так і не згуляў за яе. У пачатку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Кобрын», аднак у ліпені таго ж года вярнуўся ў «Дынама»[3]. 1 жніўня 2015 года дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Бярозы-2010» (2:3), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. Да канца сезона працягваў гуляць за дубль. У пачатку 2016 года пакінуў брэсцкі клуб. У сакавіку 2017 года стаў іграком «Ліды»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідскі клуб у студзені 2018 года[5] і ў хуткім часе далучыўся да брэсцкага «Руха». Стаў асноўным брамнікам каманды, прайшоў з ёй шлях ад Другой да Вышэйшай лігі. У сезоне 2020 чаргаваўся ў складзе з Раманам Сцяпанавым, а ў 2021 годзе быў другім брамнікам пасля Паўла Паўлючэнкі, згуляў у адным матчы чэмпіянату і двух матчах Кубка Беларусі. У студзені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух» і падпісаў кантракт на 1,5 гады з азербайджанскім клубам «Сабах»[6]. Быў рэзервовым брамнікам, згуляў толькі ў адным матчы ў Кубку Азербайджана. У студзені 2023 года пакінуў «Сабах»[7]. У лютым 2023 года стаў іграком «Мінска»[8], дзе замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У снежні 2023 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[9]. У студзені 2024 года папоўніў склад «Гомеля»[10]. Міжнародная кар’ераУ 2014 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі ў якасці рэзервовага брамніка. Згуляў за зборную ў двух матчах (13 жніўня з Малдовай і 4 верасня з Ліхтэнштэйнам), выходзячы на замены. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia