Раман Сяргеевіч Давыскіба
Раман Давыскіба (нар. 31 сакавіка 2001, Салтанаўка, Жлобінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Гомель». Клубная кар’ераВыхаванец ДЮСШ горада Жлобіна, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2018 года пачаў выступаць за дубль, а ў 2020 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі[4]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 27 верасня 2020 года, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Віцебска» (1:0) і быў заменены ў другім тайме. У сезоне 2021 стаў трывала з’яўляцца ў асноўнай камандзе дынамаўцаў: спачатку выхадзіў у стартавым складзе, пасля стаў пераважна выхадзіць на замену. У сакавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да салігорскага «Шахцёра»[5]. У складзе салігорскай каманды быў іграком ратацыі, часцей выхадзіў на замену або заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Шахцёр»[6]. У студзені 2023 года пачаў трэніравацца разам з «Дынама»[7], аднак неўзабаве быў пераведзены ў дубль, дзе і пачаў сезон 2023. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са сталічным клубам[8] і неўзабаве папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[9]. У снежні 2023 года адправіўся на прагляд у казахстанскі «Кайсар»[10][11], а ў лютым 2024 года стаў іграком «Гомеля»[12]. Міжнародная кар’ераУ кастрычніку 2017 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2019 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы. 9 кастрычніка 2020 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Кіпра (1:2) і забіўшы адзіны гол сваёй каманды. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia