Ягор Віктаравіч Траякоў
Ягор Траякоў (нар. 24 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель». Клубная кар’ераЗ дзіцячага ўзросту пачаў займацца футболам у сістэме «Гомеля», прайшоўшы праз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матча супраць гродзенскага «Нёмана» (0:1). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, хоць сам значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўм. У першай палове 2017 года быў асноўным абаронцам «Гомеля» ў Вышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У жніўні 2017 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам да канца 2019 года[5]. Сезон 2018 поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У сакавіку 2019 года, пасля аднаўлення ад траўмы, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спадарожніку»[6], дзе стаў іграком асновы. У ліпені 2019 года пакінуў рэчыцкі клуб[7], а ў жніўні стаў іграком «Смаргоні»[8]. У снежні 2019 года, пасля вяртання з арэнды, падоўжыў кантракт з «Гомелем» на адзін год[9]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе гомельскай каманды, але неўзабаве перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[10]. У студзені 2021 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў лютым далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскага клуба. У студзені 2022 года разарваў пагадненне з «Хваляй»[12]. У лютым 2022 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[13]. Стаў асноўным абаронцам бабруйчан, за сезон 2022 забіў 5 галоў. У студзені 2023 года пакінуў бабруйскі клуб[14] і хутка вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы двухгадовы кантракт[15]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia