Ілья Архіпавіч Уласенка
Ілья Архіпавіч Уласенка (19 ліпеня 1902 — 11 мая 1963) — савецкі афіцэр, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, намеснік камандзіра дывізіі, начальнік палітаддзела 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі 30-га стралковага корпуса 60-й арміі Цэнтральнага фронту, Герой Савецкага Саюза (17.10.1943), гвардыі палкоўнік[1], пазней гвардыі генерал-маёр (1954)[2]. У гады Вялікай Айчыннай вайны ваенны камісар 69-й брыгады войскаў НКУС па ахове асабліва важных прамысловых прадпрыемстваў , ваенны камісар 8-й мотастралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКУС , 13-й мотастралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКУС , ваенны камісар 95-й стралковай дывізіі , намеснік камандзіра дывізіі, начальнік палітаддзела 75-й гвардзейскай стралковай дывізіі , начальнік палітаддзела 61-га стралковага корпуса[2]. Ваяваў на франтах: Заходні (1941—1942), Паўднёва-Заходні (1942), Сталінградскі (1942—1943), Цэнтральны, Варонежскі (1943), 1-ы Украінскі (1943—1944), 1-ы Беларускі (1944—1945). Удзельнічаў у галоўных бітвах Вялікай Айчыннай вайны: абарона Масквы, Сталінградская бітва, бітва на Курскай дузе, бітва за Дняпро і вызваленне Кіева, вызваленне Беларусі, вызваленне Польшчы, Вісла-Одэрская аперацыя, Берлінская аперацыя. БіяграфіяНарадзіўся 19 ліпеня 1902 года ў горадзе Добрушы (цяпер Гомельская вобласць, Беларусь) у сям’і рабочага. Скончыў пачатковую школу, з 1917 года працаваў на Добрушскай папяровай фабрыцы. У 1924—1926 гадах — тэрміновая служба ў Чырвонай Арміі (чырвонаармеец 2-га радыёпалка)[2]. Пасля войска працаваў у Добрушы, быў абраны ў камітэт Прафсаюзу работнікаў папяровай прамысловасці. Член КПСС з 1929 года. У 1929 годзе пераведзены ў ЦК Прафсаюза ў Маскву, загадчык аддзелам кадраў. У 1931 годзе прызначаны дырэктарам папяровай фабрыкі «Чырвоная Зорка» (г. Чашнікі, Беларусь, цяпер Папяровая фабрыка Чырвоная зорка, затым загадчык аддзелам тэхкантролю Маскоўскай кардалентнай фабрыкі імя 7-й гадавіны Кастрычніка[3]. Абіраўся дэпутатам Массавета. У маі 1932 года па рашэнні Маскоўскага камітэта ВКП(б) мабілізаваны і накіраваны на ўзмацненне партыйна-палітычнай працы ў войскі НКУС. Служыў на пасадах ад памочніка камандзіра дывізіёна да начальніка палітаддзела 14-й дывізіі войскаў НКУС. Вучыўся ў КамВНУ і Вышэйшай пагранічнай школе (пазней ордэна Леніна Вышэйшая школа войскаў НКУС СССР). У сувязі з рэарганізацыяй палітаддзелу ў сакавіку 1941 года назначаны намеснікам камандзіра палка па палітчастцы ў 180-ы полк войскаў НКУС[4] (дыслакаваўся ў Сталінагорску (цяпер горад Новамаскоўск Тульскай вобласці). У гады Вялікай Айчыннай вайныЗ пачаткам вайны, 24 чэрвеня 1941 года батальённы камісар І. А. Уласенка разам з падпалкоўнікам Г. Б. Сафіўліным на базе 180-га палка, 76-га, 114-га і 115-га асобных батальёнаў войскаў НКУС[5] фармуе ў горадзе Тула згодна з мабілізацыйнымі планамі 69-ю брыгаду войскаў НКУС па ахове асабліва важных прадпрыемстваў прамысловасці. На пасадзе ваеннага камісара гэтай брыгады (камандзір брыгады палкоўнік А. К. Мельнікаў) у складзе 50-й арміі прымае актыўны ўдзел у Тульскай абарончай аперацыі, адлюстроўваючы наступ 2-й танкавай групы Х. Гудэрыяна. Начальнік войскаў НКУС Заходняга фронту генерал-маёр Пятроў І. А. напісаў[6]:
«За праяўленую асабістую адвагу, мужнасць і умелае кіраўніцтва ў баі»[6] Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Уласенка І. А. узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга [7]. За мужнасць і гераізм, праяўленыя пры абароне Тулы, больш за пяцьдзесят байцоў і камандзіраў 69-й брыгады былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі[8]. У лютым 1942 г. старшы батальённы камісар І. А. Уласенка прызначаны ваенным камісарам 8-й мотастралковай дывізіі ўнутраных войскаў НКУС, якая ўваходзіла ў склад Паўднёва-Заходняга фронту. У маі 1942 года на аснове 8-й мотастралковай дывізіі фарміруецца 13-я мотастралковая дывізія ўнутраных войскаў НКУС. І. А. Уласенка прызначаны яе ваенным камісарам, удзельнічае ў яе фарміраванні, а з мая месяца 1942 — у баях Харкаўскай аперацыі. Дывізія вядзе кровапралітныя баі ў раёне г. Ізюм, у абароне па рацэ Северскі Данец, у раёне г. Купянск, г. Варонеж, па рацэ Хапёр на ўсход ад г. Барысаглебск. Панясучы значныя страты ў баях, 15 чэрвеня 1942 года 13-я мотастралковая дывізія ўнутраных войскаў НКУС па загадзе Стаўкі ВГК была перафарміравана, уведзена ў склад Чырвонай Арміі і атрымала найменне 95-й стралковай дывізіі . І. А. Уласенка прызначаны камісарам дывізіі, а пасля скасавання інстытуту вайсковых камісараў 9 кастрычніка 1942 года — намеснікам камандзіра дывізіі па палітчастцы. З 19 верасня 1942 года 95-я стралковая дывізія ў складзе 62-й арміі ўдзельнічае ў абароне Сталінграда, ведучы кровапралітныя баі за Мамаеў Курган, заводы «Чырвоны Кастрычнік», «Барыкады», Трактарны аж да разгрому нямецкай групоўкі 2 лютага 1943 года. Камандзір дывізіі палкоўнік В. А. Гарышны ва ўзнагародным лісце напісаў[9]:
За абарону Сталінграда 95-й стралковай дывізіі прысвоена званне гвардзейскай, 1 сакавіка 1943 года яна была ператворана ў 75-ю гвардзейскую стралковую дывізію . «За праяўленую мужнасць, рашучасць і умелае кіраўніцтва часткамі дывізіі ў баі»[9]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР намеснік камандзіра дывізіі па палітчастцы, начальнік палітаддзела дывізіі палкоўнік І. А. Уласенка ўзнагароджаны другім ордэнам Чырвонага Сцяга[10]. З 6 ліпеня 1943 года ў раёне Поныраў — Альхаваткі дывізія ў складзе 13-й арміі ўдзельнічае ў баях па адбіцці нямецкага наступу на Курскай дузе, а затым у разгроме і пераследзе праціўніка. Уласенка І. А. «у перыяд баёў на Арлова-Курскім кірунку з 6 па 16 ліпеня 1943 г. праявіў адвагу і мужнасць. Вялікую агітацыйную працу праводзіў на перадавой нягледзячы на бамбёжку і артылерыйска-мінамётны абстрэл праціўніка, чым дамогся высокага маральнага стану частак дывізіі»[11]. За ўзорнае выкананне баявых заданняў і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР 21 ліпеня 1943 дывізія ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга. І. А. Уласенка узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі[12]. У баях за вызваленне Украіны дывізія ўдзельнічае ў Чарнігаўска-Прыпяцкай аперацыі і першай на ўчастку 60-й армии фарсіруе раку Дзясну, а 23 верасня 1943 першай адразу фарсіруе раку Дняпро ў 35 км на поўнач ад горада Кіева ў раёне сяла Яснагародкі Вышгарадскага раёна Кіеўскай вобласці. «Палкоўнік Уласенка ў перыяд баёў па фарсіраванні ракі Дняпро 23-29 верасня 1943 года ў раёне Яснагародка і ў наступных аперацыях па замацаванню на плацдарме праявіў ініцыятыву і ўменне палітычна забяспечыць аперацыі па фарсіраванні рэк Дзясна і Дняпро»[13]. Кіраваў партыйна-палітычнай працай, мабілізаваў воінаў на паспяховае выкананне баявых заданняў, асабіста арганізаваў фарсіраванне рэк Дзясны і Дняпра, сваім прыкладам натхняў воінаў у баі. Пастаянна знаходзіўся ў баявых частках, праявіў мужнасць і самаадданасць[2]. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года за паспяховае фарсіраванне Дняпра на поўнач ад Кіева, трывалае замацаванне плацдарма на заходнім беразе ракі Днепр і праяўленыя пры гэтым мужнасць і геройства гвардыі палкоўніку Уласенка І. А. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[14]. У лістападзе 1943 дывізія ўдзельнічае ў баях па вызваленні правабярэжнай Украіны. За вызваленне горада Бахмача дывізія атрымлівае найменне «Бахмачская». Пасля даўкамплектавання з прычыны вялікіх страт, дывізія ўдзельнічае ў Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі, за вызваленне горада Калінкавічы ўзнагароджана ордэнам Суворава II-й ступені. І. А. Уласенка узнагароджаны другім ордэнам Чырвонай Зоркі. З студзеня 1944 дывізія ўдзельнічае ў аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі. За ўдзел у разгроме праціўніка пад Бабруйскам і вызваленне Баранавіч дывізія ўзнагароджана другім ордэнам Чырвонага Сцяга. У чэрвені 1944 І. А. Уласенка прызначаны начальнікам палітаддзела 61-га стралковага корпуса 69-й арміі] 1-га Беларускага фронту. Удзельнічае ў Люблін-Брэсцкай аперацыі, у ходзе якой войскі 61-га корпуса 20 ліпеня фарсіравалі раку Заходні Буг у раёне Кладнеў-Ясеніца-Загурнік, а 29 ліпеня фарсіравалі Віслу ў раёне горада Пулавы і захапілі Пулаўскі плацдарм на яе заходнім беразе. За праяўленую геройства і асабістую мужнасць, уменне кіраваць войскамі ў баях гвардыі палкоўнік Уласенка І. А. быў узнагароджаны ордэнам Кутузава II-й ст.[15]. Камандзір 61-га стралковага корпуса генерал-маёр Грыгар’еўскі І. Ф. напісаў[16]:
Войскі 61-га стралковага корпуса прымалі актыўны ўдзел у Вісла-Одэрскай аперацыі. 15 студзеня быў вызвалены горад Радам, за што корпус атрымаў ганаровае найменне «Радамскі». Працягваючы наступленне, корпус фарсіраваў рэкі Піліцу і Варту, вызваліў гарады Тамашув і Яроцін, а ў канцы студзеня выйшаў да ракі Одэр на поўнач ад горада Франкфурта-на-Одэры. У красавіку 1945 гады корпус удзельнічаў у Берлінскай наступальнай аперацыі.
За прарыў умацаванай паласы ворага, нягледзячы на выключнае супрацьдзеянне апошняга, за ўмелае забеспячэнне палітработы ў войсках і актыўнае палітычнае кіраўніцтва наступальнымі аперацыямі Уласенка І. А. узнагароджаны ордэнам Багдана Хмяльніцкага[18]. Удзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны гвардыі палкоўнік Уласенка І. А. скончыў з выхадам 61-га Радамскага стралковага корпуса на раку Эльба ў раёне г. Магдэбург[19] і сустрэчай 1 мая 1945 года з амерыканскімі войскамі. У пасляваенныя гадыУ ліпені 1945 І. А. Уласенка быў прызначаны начальнікам палітаддзела — намеснікам начальніка Упраўлення Савецкай ваеннай адміністрацыі па палітычных пытаннях правінцыі Мекленбург (Мекленбург-Пярэдняя Памеранія, сталіца г. Шверын), і на гэтай пасадзе працаваў да ўтварэння Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі ў 1949 годзе[20]. За працу ў СВА узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[21]. У 1950-51 гадах вучыўся ў Ваенна-палітычнай акадэміі імя Леніна[22]. З красавіка 1951 года — нам. начальніка палітупраўленняў Паўднёва-Уральскай ваеннай акругі, з кастрычніка 1953 г да 3 кастрычніка 1957 года — начальнік палітупраўленняў ПаўднУрВА. Званне «генерал-маёр» прысвоена ў 1954 годзе. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга, ордэнам Леніна[23]. З 1957 года І. А. Уласенка у адстаўцы, жыў у Кіеве. Памёр 11 мая 1963 года. Пахаваны ў Кіеве на Лук’янаўскіх вайсковых могілках. Узнагароды
Памяць
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia