Інтэрлінгва (лаціна-сінэ-флексіонэ)Лаці́на-сі́нэ-флексіо́нэ (Latino sine flexione — латынь без словазмянення) — міжнародная штучная мова на аснове латыні, створаная італьянскім матэматыкам Джузэпэ Пеана ў 1903 годзе. Пасля дапрацоўкі ў 1908 годзе атрымала назву інтэрлінгва (не трэба блытаць з іншай штучнай мовай з аналагічнай назвай — Інтэрлінгва). Алфавіт і правапісАлфавіт лаціна-сінэ-флексіонэ супадае з лацінскім: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z ae oe Тое ж самае адносіцца і да правапісу. У мэтах спрашчэння магчыма пісаць e замест ae i oe, t замест th i f замест ph. ВымаўленнеЗвычайна ўжываецца вымаўленне, адпавядаючае так званай «класічнай» / «рэканструяванай» лацінскай мове:
Вымаўленне астатніх гукаў адпавядае прынятай традыцыі. Дапушчальныя тыя ці іншыя адхіленні ад гэтага вымаўлення ў бок традыцыйнага, што адлюстроўваецца ў арфаграфіі (гл. вышэй). Галоўны націск заўсёды прыпадае на апошні склад слова, другарадны — туды, дзе гэта патрабуецца для мілагучнасці. Слоўнікавы складАсноўная маса словаў запазычана з латыні, але ў відазмененай форме. Усе назоўнікі бяруцца ў форме аблатыва адзіночнага ліку. Прыметнікі бяруцца ў форме намінатыва адзіночнага ліку сярэдняга роду (для прыметнікаў на -e i -um, прычым -um мяняецца на -o). Дзеясловы ў большасці выпадкаў маюць форму ўсечанага лацінскага інфінітыва (адкідаецца канчатак -re). Агульная характэрыстыка словаўтварэнняЛаціна-сінэ-флексіонэ — твор натуралістычнага кірунку ў канструяванні міжнародных моў. Яе граматыка ў асобных выпадках прасцейшая за граматыку эсперанта (напрыклад, адсутнічае скланенне прыметнікаў, змена дзеясловаў паводле часу, абавязковае ўжыванне канчатка множнага ліку). Але пры гэтым сістэма словаўтварэння запазычана з мовы-крыніцы — латыні і з-за гэтага валодае ўсімі якасцямі словаўтварэння еўрапейскіх натуральных моў: наяўнасцю выключэнняў, некалькіх мадэляў для ўтварэння аднаго і таго ж. Таму мова аказваецца больш складанай за любую іншую аўтаномную для чалавека, які не ведае ў той ці іншай ступені латынь. СловаўтварэннеДзеяслоўУ дзеяслова адсутнічаюць катэгорыі асобы і ліку. Напрыклад: Me salta — Я скачу. Vos salta — Вы скачаце. Illo salta — Ён, яна, яно скача. Адсутнічае катэгорыя часу: будучы можа быць адлюстраваны пры дапамозе прыслоўя і, а прошлы — прыслоўя е, якія ўказваюць на час назоўнікаў. Сам дзеяслоў пры гэтым не змяняецца. Будучы час абазначаюць звароты з мадальнымі дзеясловамі vol i debe. Няма змянення паводле накланенняў. Ад уласна дзеяслова магчыма ўтварыць тры вытворныя формы: інфінітыў — дабаўленнем суфікса -re, актыўны дзеепрыметнік — дабаўленнем -nte, і пасіўны дзеепрыметнік — дабаўленнем -to. Напрыклад: ama — люблю, amare — любіць, amante — любячы, amato — любімы. Спалучэнне дапаможнага глагола es (быць) з пасіўным дзеепрыметнікам утварае форму залежнага стану. Актыўны дзеяч пры гэтым уводзіцца пры дапамозе ab. Напрыклад: Filio es amato ab matre — Сын любімы маткай. НазоўнікУ лаціна-сінэ-флексіонэ існуе канчатак множнага ліку назоўнікаў — -s (filio — сын, filios — сыны). Але гэты канчатак магчыма не ўжываць, калі множны лік бачны з кантэксту. Гэта значыць, decem simias i decem simia аднолькава значаць «дзесяць малпаў». Граматычны род адсутнічае. Пол можа быць выказаны пры дапамозе змены кораня, дабаўлення вызначаных суфіксаў ці дабаўкі слоў mas — мужскі і femina — жаночы. Напрыклад: patre — бацька, matre — маці; propheta — прарок, prophetissa — прарочыца; cane mas — самец сабакі, cane femina — самка сабакі. Апошняя мадэль з’яўляецца прадуктыўнай, першыя дзве — непрадуктыўнымі. Склоны перадаюцца парадкам слоў і прыназоўнікамі (напрыклад, родны склон — прыназоўнікам de). ПрыметнікПрыметнік незмяняемы. Ступені параўнання ствараюцца пры дапамозе дабаўлення пэўных прыслоўяў. ЛічэбнікіКолькасныя і парадкавыяСістэма лічэбнікаў запазычана з латыні ў некалькі спрошчаным выглядзе.
Колькасныя лічэбнікі ад 11 да 19 утвараюца шляхам злучэння колькасных лічэбнікаў першага дзясятка згодна з мадэллю decimo-uno ці decem et uno «адзінаццаць». Парадкавыя — шляхам злучэння парадкавых лічэбнікаў першага дзясятка згодна з мадэллю decimo-unio «адзінаццаты». Колькасныя лічэбнікі ад 40 да 80 — шляхам дабаўлення да лічэбнікаў першага дзясятка -aginta (канчатковая галосная, калі яна ёсць, пры гэтым адкідаецца): quintaginta «пяцьдзясят». Парадкавыя лічэбнікі ўтвараюцца шляхам замены ў колькасных -inta на -esimo: quintagesimo «пяцідзясяты». ПрыслоўеНевытворныя выслоўі запазычаны з латыні. Утварэнне прыслоўяў ад прыметнікаў ажыццяўляецца пры дапамозе выразаў cum mente ці in modo. Напрыклад: in modo fraterno — па-братэрску, cum mente diligente — старанна. Прыслоўі ад назоўнікаў утвараюцца пры дапамозе in modo de. Напрыклад: in modo de fratre — па-братэрску. ЗайменнікіАсабістыя займеннікі
(*) Існуюць таксама спецыяльныя формы illa — яна, id — яно, illas — множны лік ад illa. Зваротныя займеннікі
Прыналежныя займеннікі
Пытальныя займеннікі
Адносныя займеннікі
(*) Назоўны склон, толькі для рэчаў. (**) Назоўны склон, толькі для людзей. (***) Вінавальны склон, як для людзей, так і для рэчаў. Указальныя займеннікі
Нявызначаныя займеннікі
СінтаксісДзейнік ставіцца перад выказнікам. Прамое дапаўненне — пасля выказніка. Прыметнік ставіцца пасля азначаемага назоўніка. Прыслоўе змяшчаецца пасля азначаемага дзеяслова і перад азначаемым прыметнікам. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia