НавамоўеНавамоўе (англ.: Newspeak) — выдуманая мова з рамана-антыўтопіі Джорджа Оруэла «1984». У іранічным сэнсе — бязглуздая, створаная насуперак нормам і традыцыям мова. У рамане навамоўем названая мова таталітарнага грамадства, скажоная пры дапамозе партыйнай ідэалогіі і партыйна-бюракратычнымі лексічнымі зваротамі, ў якой словы губляюць свой першапачатковы сэнс і азначаюць нешта супрацьлеглае (напрыклад, «Вайна — гэта мір»). У рамане навамоўе апісваецца як «Адзіная ва ўсім свеце мова, чый слоўнік з кожным годам памяншаецца». Оруэл дадаў да рамана эсэ «Прынцыпы навамоўя», у якім тлумачацца базавыя прынцыпы канструявання гэтай мовы. Наваяз у Оруэла ўтвараецца з англійскай мовы шляхам значнага скарачэння і спрашчэння яго слоўніка і граматычных правіл. Мова ў рамане служыць таталітарнаму рэжыму Партыі («Ангсац») і заклікана зрабіць немагчымым апазіцыйны стан думак («думзлачынства») ці размовы шляхам выключэння слоў ці выразаў, што апісвалі б паняцці свабоды, рэвалюцыі і г. д. Адзін з персанажаў рамана так гаворыць аб пастаянна скарачаючымся слоўніку новай мовы: «Гэтае выкрэсліванне слоў — цудоўная рэч!» Англійская мова на навамоўі атрымлівае назву «старамоўе». Старамоўе ў рамане павінна быць выціснута навамоўем да 2050 года За мадэль для канструявання мовы былі ўзяты афіцыйныя дакументы сучасных Оруэлу таталітарных рэжымаў Нацысцкай Германіі і сталінскага СССР[1]. Паходжанне навамоўя звязана з бэйсік-інгліш, планавай мовай, выкарыстанне якой Оруэл прапагандаваў з 1942 па 1944 гады, а пасля адрынуў яе ў эсэ «Палітыка і англійская мова». У гэтай працы ён крытыкаваў якасць сучаснай яму англійскай мовы, прыводзячы прыклады знікаючых метафар, вычварнага красамоўства і бессэнсоўных слоў, прыводзячых да размывання зместа паняццяў і недахопу логікі ў выказваннях. У заканчэнні гэтага эсэ Оруэл піша:
Асноўныя прынцыпы навамоўяАсноўнымі характэрыстыкамі навамоўя ў тым выглядзе, якім ён быў сфарміраваны Оруэлам у дадатку да рамана «1984», з’яўляюцца наступныя. Падзяленне лексікі мовы на тры слоўніка паводле вобласці выкарыстанняСлоўнік А утрымловаў толькі словы, патрэбныя ў паўсядзённым ужытку. Так як ён выкарыстоўваўся народам, словы састаўляліся самым строгім чынам. У гэтым слоўніку найбольш яскрава праявілася імкненне мінімізаваць слоўнік, па магчымасці робячы так, што словы былі кароткімі, але добра адрозніваліся на слых. Быў пабудаваны на базе звычайных слоў старамоўя, пазбаўленых пры гэтым двухсэнсоўнасцяў і недакладнасцяў. З’яўляючыся пры гэтым вельмі бедным, быў прыгодным толькі для бытавых патрэб, бо дазваляў выказваць думкі толькі ў адносінах да пэўных аб’ектаў і фізічных дзей. З-за сваёй спецыфікі быў непрыдатны для філасофскіх разважанняў на абстрактныя тэмы. Слоўнік В перш за ўсё складаўся са слоў, спецыяльна сканструяваных дзеля адлюстравання палітычных ці этычных паняццяў. Імкнуліся найбольш дакладна адлюстраваць гэтыя паняцці пры дапамозе слоў, але прыярытэт быў у тым, каб уводзіць ва ўжытак такія словы, якія б аўтаматычна навязвалі асобе, якая іх выкарыстоўвае, пэўную пазіцыю. Слоўнік С з’яўляўся дапаможным, у яго ўносіліся толькі навуковыя і тэхнічныя тэрміны, якія выкарыстоўваліся толькі сярод спецыялістаў. Сэнс гэтых тэрмінаў таксама быў пазбаўлены ад непажаданых значэнняў, яны амаль не перасякаліся з ляксемамі з двух іншых слоўнікаў. Ліквідацыя сэнсавых адценняў і скарачэнне слоўнікаНавамоўе было сканструявана такім чынам, каб яго словамі было б лёгка выказаць дазволеныя ідэалогіяй сэнсы, але немагчыма ні прама, ні ўскосна выказаць усе астатнія. Дзеля гэтага з яго выключаліся словы, якія маюць непажаданыя значэнні, а тыя, якія захоўваліся, былі ачышчыаныя ад усіх «залішніх» значэнняў. Оруэлам прыводзіцца наступны прыклад:
Мэтай наваязу было звужэнне магчымых межаў чалавечай думкі, дзеля чаго слоўнікавы склад мовы зводзіўся да мінімуму: калі без нейкага слова магчыма было абысціся, яно павінна было быць выключана са слоўніка навамоўя. Навязванне словамі пэўнай палітычнай пазіцыіНавамоўе ў рамане рабіла немагчымым якія-небудзь адхіленні ад дамінуючай палітычнай пазіцыі. Гэта дасягалася тым, што словы навамоўя ўбіралі ў сабе шырокае сэнсаве кола вызначэнняў. Збядненне мовы тычылася і вызначэнняў, яекія насаджаліся ідэалогіяй(так, шмат якія яе элементы ахопліваліся адзіным тэрмінам «ангсац»), але асабліва яно было характэрна для ідэалагічна шкодных паняццяў. Оруэл піша, што ўсе словы звязаныя з паняццямі «свабода» і «роўнасць» замяняліся адным словам «думзлачынства» («crimethink»), з паняццямі «рацыяналізм» і «аб’ектыўнасць» — словам «старадумства» («oldthink»), з усімі відамі палавых зносін, акрамя натуральнага палавога акта дзеля зачацця і без фізічнага задавальнення для жанчыны — «сэксзлачынства» («sexcrime»). У выніку, нават калі ў чалавека ўзнікала думка, звязаная з адным з гэтых паняццяў, у яго не было слоў, што б дазвалялі неяк выказаць яе сэнс, акрамя тых, што гэтая думка шкодная. Сродкамі навязвання пэўнай палітычнай пазіцыі ў навамоўі таксама былі эвфемізмы, прычым, даведзеныя да такой ступені, што літаральны сэнс іх быў прама супрацьлеглы сапраўднаму: «радлаг» («joycamp»), «лагер радасці» — катаржны лагер, «мінімір» («Minipax»), міністэрства міра — міністэрства вайны. Акрамя таго, ствараліся словы, што аб’ядновалі ў сабе два супрацьлеглых сэнса («белачорны»): калі яны тычыліся саюзніка, яны мелі станоўчы сэнс, у адносінах да ворага — адмоўны. Вялікая колькасць абрэвіятур і складанаскарочаных слоўУ навамоўі шырока выкарыстоўваюцца нетыповыя для англійскай мовы складанаскарочаныя словы, прычым часта ад кожнага з складаючых скарачэнне словаў заставалася 2-3 склада: «міністэрства праўды» — «мініпраў» («Minitrue»), «аддзел літаратуры» — «літа» і г. д. Такі спосаб стварэння словаў, паводле разважанняў Оруэла дазваляў дасягнуць двух мэт. Па-першае, мова чалавека, што выкарыстоўвае ў асноўным словы з 2-3 складоў, рабілася адрывачнай, манатоннай, чым дасягалася мэта яе аддзялення ад разумення як слухача, так і гавроачага. Па-другое, Оруэл лічыў, шчо падобныя словы зацяняюць першапачатковы сэнс слова, палягчаючы такім чынам наданне яму патрэбнага ідэалагічнага сэнса. Пры гэтым скарачэнні часта ўводзілі быццам дзеля больш лёгкага вымаўлення слоў:
Гранічна спрошчаная граматыкаГраматыка навамоўя таксама была сканструявана гранічна проста. З мовы былі выключаны практычна ўсе выключэнні і нерэгулярнасці. Радыкальна спрашчалася словаўтварэнне: любое слова магло выкарыстоўвацца як назоўнік, прыметнік, дзеяслоў ці прыслоўе. Напрыклад, слова «think» — «думаць», — выконваючы ролю адначасова дзеяслова і назоўніка, замяніла слова «thought» — «думка». Калі назоўнік і роднасны паводле сэнса дзеяслоў не былі этымалагічна звязанымі, адзін з двух каранёў выкрэсліваўся: так, напрыклад, дзеяслоў «cut» — «рэзаць» — быў заменены дзеяслоўназоўнікам «knife» — «нож». Прыметнікі атрымліваліся з дзеяслоўназоўнікаў дабаўленнем суфікса «-ful», а прыслоўе — «-wise» (напрыклад, «speedful» — «хуткі», «speedwise» — «хутка»). Захавалася і невялікая колькасць прыметнікаў накшталт «good», «strong», «big», «black», «soft». Для любога слова магло быць пабудавана адмоўе пры дапамозе прыстаўкі «un-», ўзмацненне пры дапамозе прыстаўкі «plus-» ці дзеля яшчэ большага ўзмацнення — «doubleplus-». Такім чынам, ад слова «cold» - «халодны» утвараліся словы «uncold» — «цёплы», «pluscold» — «вельмі халодны», «doublepluscold» — «у вышэйшай ступені халодны». Такім жа чынам, магчыма было мадыфікаваць любое слова з дапамогай прыставак «ante-», «post-», «up-», «down-» і г. д. Гэта дазваляла значна звузіць слоўнаяе гняздо, напрыклад, знікала неабходнасць у слове «bad» — «кепскі», — калі яго магчыма было замяніць словам «ungood» — «нядобры». У дзеясловаў форма мінулага часу і дзеепрыметнікаў мінулага часу былі аднолькавымі і заканчваліся толькі на «-ed» («steal» — «stealed», «think» — «thinked» і г. д.). Множны лік усіх назоўнікаў утвараўся з шляхам дадання канчаткаў «-s», «-es» («man», «ox», «life» — «mans», «oxes», «lifes»). Ступені параўнання прыметнікаў атрымліваліся дабаўленнем «-er» для параўнальнай ступені і «-est» для найвышэйшай ступені («good», «gooder», «goodest»); формы з «more» і «most» былі выкінуты з мовы. Асаблівасці захавалі толькі займеннікі (акрамя знятага займенніка «whon») і дапаможныя дзеясловы (акрамя «shall» і «shold», якія замянілі на «will» і «would»). Усе гэтыя прынцыпы былі ўведзены дзяля адной мэты: збядненне слоўніка мовы шляхам выключэння з яго дублюючых каранёў. У перакладзе Сяргея Шупы гэтая сістэма перадавалася ў дачыненні да беларускай мовы так:
Навамоўе і натуральныя мовыТрэба адзначыць, што многія з прыёмаў, якія былі выкарыстаны падчас канструявання навамоўя з’яўляюцца натуральнымі для некаторых груп моў: так, выкарыстанне складанаскарочаных слоў характэрна для рускай і нямецкай моў, словаўтаврэнне шляхам дабаўлення да слова прэфіксаў і суфіксаў — для аглютынатыўных моў і г. д. Не можа быць паказчыкам наваяза і ўтварэнне эвфемізмаў, якое таксама з’яўляецца натуральным моўным працэсам. Акрамя таго, любая мова утрымлівае ў сабе асобныя элементы навамоўя, паколькі ў любой натуральнай мове прысутнічае рэгулятыўная функцыя (уздзеянне на адрасата з мэтай стварыць у яго пэўнае ўяўленне аб рэчы ці стымуляваць яго да якіх-небудзь дзеянняў). Таму ў лінгвістыке і сацыяльнай філасофіі тэрмін «навамоўе» выкарыстоўваецца толькі ў адносінах да сітуацыі, калі канструктыўныя элементы наваяза наўмысна і масава выкарыстолўваюцца дзtля ўздзеяння на свядомасць чалавека. Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia