Сальрэсоль
![]() Сальрэсоль - міжнародная штучная мова, створаная на назвах сямі нот дыятанічнай гамы. Яе вынайшоў француз Жан Франсуа Сюдр у 1817 годзе. У далейшае развіццё мовы ўнеслі вялікі ўклад Венсан Гаеўскі, вынайшоўы для яе асаблівую стэнаграфічную азбуку, і яго сын Сізаль Болеслас Гаеўскі, які прааналізаваў моцныя і слабыя бакі праекта Сюдра ў кнізе "Examen critique de la langue universelle de Sudre" (1887), а потым стварыў "Граматыку сальрэсоля (Grammaire du Solresol, 1902). АлфавітУсе словы мовы складаюцца з назваў сямі музычных нот у разнастайных камбінацыях. Такім чынам, у мове маецца 7 аднаскладовых слоў, 49 двухскладовых, 339 трохскладовых і 2268 чатырохскладовых (усяго 2660 слоў). Словы з пяці складоў ёсць, але пра іх не гаворыцца ў "Граматыцы сольрэсоля". ПрыкладыАсобныя словы і фразы перакладаюцца на сальрэсоль так:
Часткі мовыМесца фанатычнага націску вызначае частку мовы. У дзеяслове няма націску, у назоўніку націскны склад - першы, у прыметніку - перадапошні, а ў прыслоўі - апошні. Прыклад:
Сэнсавыя групыСловы маючыя некалькі складаў аб'ядноўваюцца ў сэнсавыя групы паводле пачатковых складоў. Напрыклад, словы, якія пачынаюцца з sol, тычацца навук і мастацтва (solresol) а з solsol - хвароб і медыцыны (solsolredo - мігрэнь). АнтонімыКаб утварыць антонім, ужываецца інверсія, гэта значыць, слова "пераварочваецца".
Натуральна, што ў атрыманых такім чынам антонімаў нельга вызначыць сэнсавую групу па першых складах. Сінонімы і амонімыУ сальрэсолі адсутнічаюць сінонімы і амонімы, г. зн. розныя словы заўсёды значаць рознае і па-рознаму пішуцца. Пісьменства і іншыя формы мовы![]() Запісваць сальрэсоль магчыма некалькімі спосабамі:
Гаворку на сальрэсоле магчыма узнаўляць і іншым чынам:
Падчас гаворкі на сальрэсолі паміж словамі неабходна рабіць кароткія прыпынкі, бо інакш вызначыць межы паміж словамі будзе цяжка. ПапульярнасцьПраект Сюдра атымаў шматразовыя ўхваленні розных камісій Парыжскай акадэміі навук і шматлікіх навуковых таварыств, атрымаў прыз у 10 тыс, франкаў на міжнароднай выставе 1851 г. у Парыжы і ганаровы медаль на міжнароднай выставе ў 1862 г. у Лондане, сустрэў прызнанне шмат каго з выдатных людзей таго часу, у тым ліку Віктора Гюго, Ламарціна , Аляксандра Гумбальта. Пасля невялікага перыяда папулярнасці сальрэсоль здаў свае пазіцыі больш паспяховым штучным мовам, такім як валапюк і эсперанта Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia