Клінганская мова
Клі́нганская мова — штучная мова, распрацаваная лінгвістам Маркам Окрандам паводле заказу Paramount Studios для адной з іншапланетных рас у выдуманым сусвеце культавага серыяла «Зорны шлях». У адрозненне ад шматлікіх моў, створаных для кінематографа, клінганская мова мае дэталёва распрацаваную граматыку, сінтаксіс і слоўнік, а таксама рэгулюючую арганізацыю — Інстытут клінганскай мовы, які публікуе пераклады класічных літаратурных твораў на клінганскую мову, і навуковы часопіс, які развівае мову. УзнікненнеПершыя гукі і фразы для персанажаў-клінганаў прыдумаў Джэймс Духан («Скоці») яшчэ ў першым фільме сусвета Зорны шлях (1979). Праз некалькі гадоў Харв Бенэт, прадзюсар фільма Зорны шлях 3: У пошуках Спока (1984), прапанаваў Марку Окранду распрацаваць мову, на якой будуць размаўляць антаганісты фільма[2]. Падчас стварэння мовы Марк Окранд свабодна аб’яднаў гукі і фразы, створаныя Джэймсам, з элементамі знаёмых яму з часоў навучання ва ўніверсітэце моў індзейцаў Паўночнай Амерыкі і санскрыта. Знойдзена значная колькасць супадзенняў клінганскай мовы з мовай амерыканскіх індзейцаў мутсун (мова уційскай групы), апошні носьбіт якой памёр у 1930 годзе[3]. У фанетыцы мовы выкарыстоўваецца шэраг цяжкіх для носьбітаў індаеўрапейскіх моў гукаў, у тым ліку гартанная змычка і іншыя гукі, экспартаваныя з моў амерыканскіх індзейцаў для стварэння падкрэслена «чужога» гучання. ПісьменстваДля серыяла і пасля яго было распрацавана некалькі сістэм клінганскага пісьменства на аснове дызайну іншых артэфактаў клінганаў і рыс тыбецкага пісьменства, выбранага з-за існавання ў ім вострых вуглоў. Усе яны былі літарнымі, і звычайна ў іх паслядоўна замяняліся літары англійскага варыянта лацінскага алфавіта (уключаючы дыграфы для th і г. д.). Але карыстальнікі мовы зараз выкарыстоўваюць пераважна англійскі варыянт лацінскага алфавіта. Існаванне
НашчадкіНа аснове клінганскай мовы была распрацавана эзатэрычная мова праграмавання Var'aq. Зноскі
Спасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia