ІнтэрлінгвістыкаІнтэрлінгві́стыка — раздзел мовазнаўства, які вывучае розныя аспекты міжмоўных зносін і, у прыватнасці, міжнародныя мовы як сродак такіх зносін. асноўная ўвага звяртаецца на праацэсы стварэння і функцыянавання міжнародных штучных моў якія даследуюцца ў сувязі з пытаннямі шматмоўя, узаемаўплыву моў стварэння інтэрнацыяналізмаў і г. д.[1]. Інтэрлінгвістыка сфарміравалася на базе тэорыі лінгвапраектавання, закладзенай творамі Рэнэ Дэкарта (1629 г.) і развітай Г. В. Лейбніцам і іншымі.[1] Тэрмін «інтэрлінгвістыка» з'явіўся ў 1911 годзе і быў вызначаны яго аўтарам Жулем Мейсмансам як навука аб «натуральных законах фарміравання агульных дапаможных моў», пад якімі ён меў на ўвазе любыя мовы, якія здольныя выступаць у ролі пасрэднікаў міжмоўных (і нават міждыялектных) зносін[2]. З другой паловы XX стагоддзя інтэрлігвістыка канцэнтруецца на вывучэнні штучных моў (якія разглядаюцца як адзін са сродкаўпераадолення моўнага бар'ера), і звычайна разглядаецца як раздел мовазнаўства, які вывучае міжнародныя мовы ў кантэксце агульнай тэорыі міжмоўных зносін[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia