Роханская моваРо́ханская ці рохі́ррык (Rohirrik) — мова, прыдуманая Дж. Р. Р. Толкінам для народа Рохіррым у рамане Уладар пярсцёнкаў. Але Толкін не займаўся грунтоўна распрацоўкай мовы, таму вядома толькі невялікая колькасць словаў:
Тое, што Толкін перадаваў роханскія словы англасаксонскай мовай, прывяло да памылковага інтэрпрэтавання роханскай мовы як старажытнаанглійскай. Пераклад на старажытнаанглійскую ажыццяўляўся Толкінам з мэтай захаваць пераемнасць у адносінах да вестрана, які пераводзіўся аўтарам на сучасную англійскую мову. Паколькі роханская мова з’яўлялася продкам вестрана, то Толкін выкарыстаў продка англійскай мовы — старажытнаанглійскую. Рохіррык, рохірыйская ці роханская мова?Абазначаючы мову рохіррым, Толкін абапіраецца на перыфраз «Мова Рохана», не называючы мову яўна. Тэрмін «рохіррык» (Rohirrik) у асноўным выкарыстоўваецца англафонамі і быў прапанаваны Робертам Фостэрам у яго даведніку «Поўнае настаўленне па Серадзем’ю». У тэксце, апублікаваным пасмяротна, Толкін адзін раз выкарыстоўвае «rohanesse», што магчыма было перакласці як «роханская». У сваім слоўніку мовы хобітаў, гномаў, оркаў (і гэтак далей) Эдуард Клачко захоўвае «роханская» і «рохіррык» як магчымыя імёны, аддаючы перавагу апошняму (с. 153, § 137). «Рахірыйская мова» (Rohirian) — альтэрнатыўная форма, якую выкарыстоўваў Толкін. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia