Джордж Салманазар
Джордж Салманазар (англ.: George Psalmanazar; каля 1679 — 3 мая 1763; стары варыянт пераклада імя «Псалманазар» не адпавядае правілам англійскай фанетыкі) — псеўданім авантурыста, які выдаваў сябе за ўраджэнца Фармозы. Сапраўднае імя і паходжанне з’яўляюцца невядомымі. Раннія гадыДапускаецца, што чалавек, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Джордж Салманазар нарадзіўся недзе ў Францыі, прынамсі, так спрабавалі вывесці, зыходзячы з асаблівасці яго вымаўлення, якое шмат каму нагадвала гасконскае, іншыя ж знаходзілі ў яго галандскі акцэнт. У мемуарах, выданых пасля яго смерці, Салманазар сцвярджаў, што яго сям’я жыла на Поўдні Францыі (фр. Midi de la France). Але застаецца невядомым, наколькі быў чэсным авантурыст у гэтым выпадку. Паводле здагадак будавалася і меркаванне, што нарадзіўся ён у каталіцкай сям’і, паміж 1679 і 1684 гадамі[4]. Магчыма, ён наведваў у юнацтве езуіцкі калегіюм, але кінуў вучобу, не знайшоўшы агульнай мовы з настаўнікамі. Гэта пацвярджаецца тым, што пазней ён адчуваў да езуітаў моцную агіду і ў сваёй прыдуманай гісторыі адвёў ім самую адмоўную ролю. У нейкі момант Салманазар, паводле яго слоў, вырашыў збегці з дома, паводле незразумелай падставы скраў з бліжэйшай царквы паломніцкі плашч і кій, пачаў выдаваць сабе за ірландскага пілігрыма, які накіроўваецца ў Рым. Але юнак хутка зразумеў, што вельмі рызыкуе, выкарыстоўваючы гэтае аблічча, паколькі сярод паломнікаў мог апынуцца сапраўдны ірландзец, ці чалавек, які добра ведае аб жыцці на востраве і, таксама, ведае мясцовую мову.
Таму неўзабаве Салманазар адмаўляецца ад падарожжа ў Італію, а заадно і ад спроб выдаць сябе за еўрапейца. Як і прынцэсе Карабу, стагоддзем пазней, яму прыходзіць у галаву ідэя стаць ураджэнцам Азіі, у той час зусім недаследаванай часткі свету, што істотна памяншала рызыку яго выкрыцця. ![]() Новае імяНажаль, у сваіх мемуарах Салманазар не называе дат, невядома, што адбылося потым, і ці быў нейкі прамежак паміж падзеямі з яго апавядання і тым, што як здавалася строга задакументавана. Так ці інакш, дакладна вядома, што ён з’явіўся ў 1702 г. у Германіі, як радавы аднаго з палкоў галандскай арміі. Тут ён выдае сябе за японца, які вольна размаўляе на лацінскай мове. Іншых еўрапейскіх моў Салманазар прынцыпова «не разумее» і не жадае іх вывучаць. Падчас службы ён вылучаецца як смелы і добры салдат, хутка яго заўважаюць, і ён заводзіць знаёмствы ў афіцэрскім асяроддзі і сярод мясцовай «залатой моладзі». Падчас знаходжання яго палка ў Слюісе, на жвавага «японца» звяртае ўвагу капелан размешчанага паблізу шатландскага палка вялебны Аляксандр Інэс. Святар нібы здолеў выкрыць гульню, калі ён прапанаваў Салманазару перакласці на японскую мову ўрывак з Цыцэрона (у выніку атрымаўшы порцыю тарабаршчыны) і потым яшчэ праз некаторы час падобны ўрывак — атрыманы ў гэты раз пераклад вельмі адрозніваўся ад папярэдняга. У той жа час, ацаніўшы розум і знаходлівасць ашуканца, Інэс, паводле легенды, пераконвае яго змяніць «нацыянальнасць» і выдаць сябе за ўраджэнца Фармозы, як было ўжо сказана, у Еўропе амаль невядомай, і таму экзатычнай і загадкавай
Пацверджанняў гэтаму няма, дакладна вядома толькі тое, што Аляксандр Інэс хрэсціць «ураджэнца Фармозы» паводле англіканскага рытуалу і дае яму імя Джорджа Салманазара, «у гонар» згаданага ў Бібліі асірыйскага цара Салманасара. Таксама Інэс прывозіць яго ў Ротэрдам, а потым у 1703 г. — у Англію, дзе Салманазар прыцягвае да сябе агульную ўвагу як ураджэнец экзатычнага вострава. Прызнанне і слава![]() Вядома, ніколі не наведваўшы Фармозу, і не маючы знаёмстваў ні з кім з падарожнікаў, Джордж Салманазар вымушаны быў выкарыстоўваць уласную фантазію. Паводле ўспамінаў сучаснікаў — ён не прооста апавядаў аб Фармозе — ён проста ператварыўся ў жыхара прыдуманага ім вострава. Ён еў сырое мяса, да якога дадавалася неверагодная колькасць спецый, таму што так было прынята на Фармозе, і спаў седзячы на стуле, з запаленай каля яго лямпай, такім чынам, суседзі, не зразумеўшы, пусцілі плётку, што ён ніколі не спіць і ноччу піша — але такі, зноў жа, быў фармозскі звычай. Паводле апавядання Салманазара, яго падманам вывезлі езуіты, і прымусам прывезлі ў Францыю, спрабавалі ахрысціць у каталіцкую веру — але супраціўленне фармозца перашкодзіла гэтаму. Праклёны супраць езуітаў знаходзілі самы станоўчы водгук у пратэстантскім асяроддзі. «Якія яшчэ доказы былі патрэбны?» — іранічна заўважае Джэк Лінч.[6]
У Лондане Салманазар хутка прыцягнуў да сябе ўвагу. Аляксандр Інэс, які заўсёды суправаджаў яго, адрэкамендаваў яго епіскапу (які прыняў яго вельм добра), а потым, як ураджэнца экзатычнага вострава яго сталі запрашаць да сябе арыстакратычныя сем’і. Аднойчы ім зацікавілася нават каралева Ганна. Оксфардскі ўніверсітэт запрасіў яго да сябе дзеля перакладу на фармозскую мову рэлігійнай літаратуры. Салманазару таксама было прапанавана выступіць з цыклам лекцый. Прапанова была прынята, авантурыст праехаў усю краіну, выступаючы ў гарадах і вёсках з апавяданнямі аб сваім родным востраве, якія паступова абрасталі ўсё большай колькасцю падрабязнасцяў. Больш таго, паводле парадаў сваіх новых сяброў, яго ўспаміны былі выдадзены ў форме кнігі, якая атрымала, як было прынята ў тыя часы, доўгую назву: Гістарычнае і геаграфічнае апісанне Фармозы, вострава, які знаходзіцца пад эгідай японскага імператара, утрымлівае нарыс рэлігіі, звычаяў і традыцый людзей, якія яго насяляюць, а таксама апавяданне аб тым, што здарылася з аўтарам падчас яго падарожжаў і знаходжання ў розных краінах, у асаблівасці аб яго размовах з езуітамі і інш., і таксама гісторыя і падставы яго перахода ў хрысціянства і яго пярэчанні супраць гэтай рэлігіі (у абарону паганства) і адказаў на іх, належаць пяру Джорджа Салманазара, ураджэнца вострава Фармозы, які зараз жыве ў Лондане.[7] Кніга была адразу перакладзена з лацінскай мовы (таму што іншых моў Салманазар «не разумеў») на англійскую і вытрымала два выданні, у 1705 годзе ў Амстэрдаме быў выдадзены французскі пераклад, у 1716 годзе — нямецкі. Фармоза ў кнізе Салманазара![]() Верагодна, Джордж Салманазар быў таксама добрым псіхолагам які добра ведаў свой час, які прагнуў экзатычнага і незвычайнага. Яго апавяданне, мусіць, было заснавана на «апісаннях далёкіх краін», вядомых паводле апавяданняў Герадота, Марка Пола і ўспамінаў іспанцаў, удзельнікаў пахода Картэса. Ён заўпэўніваў, што на Фармозе мужчыны ходзяць практычна голымі, толькі накідваючы зверху плашч і прыкрываючы свае інтымныя месцы залатымі і срэбнымі пласцінамі, а жанчыны наадварот захінаюць цела ў тканіну. Ён расказваў, што дзеля язды вярхом выкарыстоўваюцца разам з канямі вярблюды; што на востраве распаўсюджана шматжонства, абмежаванае толькі матэрыяльнымі магчымасцямі жаніха; што забойцаў вешаюць дагары нагамі і выкарыстоўваюць як мішэнь для стрэл; што муж мае права з’есці сваіх жонак, абвінавачаных у сямейнай здрадзе; што штогод 20 тысяч хлопчыкаў прыносяць у ахвяру нейкаму боству і іхнія сэрцы спальваюць на алтары (у другім выданні сваёй кнігі ён дадае да гэтага даволі жудаснага апісання дадатковыя падрабязнасці — фармозскія святары разразаюць целы прынесеных у ахвяру дзяцей і займаюцца рытуальным канібалізмам), што ў годзе 10 месяцаў, а змяінае мяса з’яўляецца ўлюбёнай ежай жыхароў вострава. Сам Салманазар пісаў наступнае:
СумневыАпавяданні Салманазара аб «сваім родным востраве» не маглі не выклікаць сумневаў і збянтэжаных пытанняў у сучаснікаў, але прыроджаная знаходлівасць дазваляла авантурысту выходзіць нават з самых складаных сітуацый. Так аднойчы яго выклікаў на дыспут езуіт айцец Фантанэ, які гасцяваў у той час у Лондане. Салманазар выклік прыняў, і яго дасціпныя адказы выклікалі ўхваленне сярод лонданскай публікі. Так, паводле захаваных дакументаў, калі айцец Фантанэ, які падарожнічаў некалі па краінах Далёкага Усходу зацікавіўся, як можа светласкуры Салманазар выдаваць сябе за ўраджэнца азіяцкай краіны — то атрымаў водпаведзь, што смуглую скуру і цёмныя валасы мае толькі просты люд, які бавіць увесь свой час пад пякучым сонцам, тады як шляхецтва аддае перавагу халаднаватаму падземнаму жытлу. Салманазар дзейнічаў напэўна, таму што ў навуцы таго часу не склалася адзінай думкі наконт таго, ці перадаецца колер скуры і валасоў ад аднаго пакалення да другога ці з’яўляецца ў выніку ўздзеяння сонца і ветру. Іншых аргументаў езуіт не меў, яму проста не хапала ведаў аб рэальным стане рэчаў на Фармозе, каб выкрыць самазванца, а калі світа паспрабавала прыйсці яму на дапамогу, Салманазар увогуле адмовіўся адказваць на іхнія пытанні, таму што яны езуіты і не заслугоўваюць даверу. Зноў жа, гэтая заява выклікала поўнае ўхваленне публікі. Яшчэ адну спробу выкрыць самазванца зрабіў вядомы астраном Галей, які распачаў з ім дыскусію ў Каралеўскім геаграфічным таварыстве. Галей спытаўся ў авантурыста, ці бывала так, каб Сонца на Фармозе свяціла прама праз коміны дамоў? «Не», — адказаў Салманазар, зрабіўшы памылку, бо ў тропіках, дзе знаходзіцца Фармоза, сонца ў поўдзень знаходзіцца прама над галавой — але адразу, адумаўшыся, дадаў, што коміны на Фармозе загнутыя і накіраваны да зямлі. Самавыкрыццё і далейшае жыццёСумневы і збянтэжаныя пытанні паступова назапашваліся, і Салманазар, адчуваючы межы сваёй авантуры, аднойчы зразумеў, што яго падман не зможа працягвацца далей. Спачатку ён паведаміў праўду (ці частку яе) самым набліжаным сябрам, потым у энцыклапедычным артыкуле аб Фармозе (выдадзеным без подпісу аўтара) адкрыта нзаваў сваю кнігу «фальшыўкай». І аб усёй (ці амаль аб усёй) праўдзе чытач змог даведацца з аўтабіяграфіі авантурыста, якая была названа «Мемуары ***, вядомага ў грамадстве як Джордж Салманазар, слваутага ўраджэнца Фармозы». У гэтай кнізе ён адкрыта называе «Апісанне Фармозы» «фальшыўкай ад пачатку і да канца, абавязанай сваім існаваннем выключна мне самому» «адкрытай насмешкай з <чытацкага> грамадства». У апошняе дзесяцігоддзе свайго жыцця Салманазар змяніў шмат прафесій, і сярод іншага аказаўся пладавітым пісьменнікам. Ён вывучыў старажытнаяўрэйскую мову і ахвотна пісаў на біблейскія тэмы. Захаваліся яго творы, такія як «Аб цудах», «Аб дзіўнай прыгодзе Валаамавай», «Аб барацьбе ізраільскіх плямёнаў супраць племені Веніяміна». Таксама ён сябраваў з Сэмюэлам Джонсанам, прымаў удзел у падрыхтоўцы манументальнага твора «Гісторыя друку» і ў выданні кніг па геаграфіі. Да самай сваёй смерці ён атрымоўваў ад сваіх прыхільнікаў даволі вялікую як на той час пенсію — 30₤ у год. Джордж Салманазар памёр у 1783 годзе, так і не адкрыўшы свайго сапраўдага імя. Салманазар і навука![]() У гісторыі Салманазара адлюстраваліся як дасягненні, так і «белыя плямы» ў навуцы таго часу. XVIII стагоддзе — гэта час Ньютана і Галея, час Вялікай Французскай Энцыклапедыі, але падчас дастаткова інтэнсіўнага развіцця навук шмат чаго яшчэ заставалася невядомым, і гэтымі хібамі ў навуковых ведах з поспехам карыстаўся Салманазар. ЭтнаграфіяКалі англічане не мелі пэўных уяўленняў аб Усходняй Азіі, Салманазар мог з поспехам прыдумваць звычаі «свайго» вострава без усялякай магчымасці быць выкрытым. АнтрапалогіяНі расавай, ні геннай тэорыі ў той час не існавала нават у зародкавым стане, таму Салманазар мог сцвярджаць, што цёмныя валасы і смуглы колер скуры азіятаў з’явіўся ў выніку іх знаходжання на сонцы. Запярэчыць яму ніхто не мог — дакладней існавалі спаборнічаўшы дзве тэорыі: тэорыя спадчыннасці і тэорыя набытасці. Прыхільнікі другой з іх, вядома, аказвалі Салманазару самую гарачую падтрымку. ЛінгвістыкаАсабліва цікавым з’яўляецца пытанне аб фармозскай мове, асабіста вынайдзенай Салманазарам і апісанай ў главе 27 яго кнігі. З’яўляецца карысным прааналізаваць яе, параўноўваючы з рэальным станам і вызначыць, ці магчыма было выкрыць Салманазара з пункту гледжання тагачаснай лінгвістыкі.
Згадванне ў літаратуры
Заўвагі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia