Альбрэхт Вюртэмбергскі
А́льбрэхт Мары́я Алякса́ндр Філі́п Іо́сіф Вюртэмбе́ргскі (ням.: Albrecht Maria Alexander Philipp Joseph Herzog von Württemberg; 23 снежня 1865, Вена — 29 кастрычніка 1939, Альтсгаўзен) — нямецкі ваенны і грамадскі дзеяч, генерал-фельдмаршал (1916), удзельнік Першай сусветнай вайны. БіяграфіяСын прадстаўніка пабочнай галіны Вюртэмбергскага каралеўскага дома герцага Піліпа Вюртэмбергскага , унука расійскага начальніка галоўнага ўпраўлення шляхоў зносін Аляксандра Вюртэмбергскага , і яго жонкі эрцгерцагіні Марыі Тэрэзы Аўстрыйскай , дачкі эрцгерцага Альбрэхта, герцага Цешанскага і прынцэсы Хільдэгарды Баварскай . Афіцэрская і генеральская службаУ жніўні 1883 года залічаны на вайсковую службу ў 19-ы ўланскі полк Германскай імперскай арміі ў чыне лейтэнанта. З 1891 года камандаваў эскадронам у гэтым палку. З 1893 — камандзір батальёна 119-га грэнадзёрскага палка, з 1896 года — камандзір гэтага палка. З кастрычніка 1898 года — камандзір 4-й гвардзейскай кавалерыйскай брыгады ў Патсдаме, з верасня 1900 года — камандзір 51-й пяхотнай брыгады ў Штутгардзе. З 1901 года — начальнік 26-й дывізіі. З верасня 1906 года — камандуючы XI армейскім корпусам, з 1908 года — камандуючы XIII армейскім корпусам. У пачатку 1914 года прызначаны генерал-інспектарам 6-й армейскай інспекцыі і ўзведзены ў генерал-палкоўнікі. Першая сусветная вайна2 жніўня 1914 года прызначаны камандуючым 4-й арміі, у складзе пяці армейскіх карпусоў і ландвернай брыгады, усяго 180 000 чалавек і 646 гармат. Армія была разгорнута на Заходнім фронце супраць французскіх войскаў і ў сярэдзіне жніўня перайшла ў наступленне ў Люксембурге і паўднёвай Бельгіі. У Пагранічнай бітве войскі 4-й арміі сумесна з 3-й арміяй наносілі галоўны ўдар і атрымалі перамогу ў Ардэнскай аперацыі 22—25 жніўня. У Бітве на Марне першапачаткова меў поспех у раёне горада Равіньі, але пасля вымушанага адыходу 1-й і 2-й армій, 11 верасня адвёў свае войскі ў паўночным кірунку. У кастрычніку 1914 года 4-я армія герцага Альбрэхта была перакінута да Ла-Манша. Падчас Фландрскай бітвы на войскі Альбрэхта было ўскладзена выкананне галоўнай задачы — наступленне на 35-кіламетровым фронце Астэндэ — Мэнен, для чаго ў армію ўвайшлі чатыры свежых корпуса. Наносіў галоўны ўдар у Іпра супраць брытанскіх войскаў, дапаможны — на рацэ Ізер супраць бельгійскіх войскаў. Наступ на галоўным кірунку праваліўся, на дапаможным — войскі арміі 22 кастрычніка фарсіравала раку Ізер і замацаваліся на левым беразе. Аднак, калі бельгійцы адкрылі шлюзы і затапілі берага ракі, быў вымушаны пакінуць заняты плацдарм. У выніку бітва скончылася фактычна безвынікова. У ходзе другой бітвы ля Іпра ўпершыню ў ходзе вайны 22 красавіка 1915 года яго войскі ўжылі баявыя атрутныя рэчывы — хлор, ад якога загінула звыш 5 000 чалавек. Аднак не змог скарыстацца панікай суперніка і не развіў поспех. Коштам вялікіх страт у баях 26 красавіка — 12 мая пашырыў прарыў па флангах, але дасягнуць першапачаткова пастаўленай задачы — захоп Ізерскага канала да горада Іпр уключна — не здолеў. Тым не менш, германскае камандаванне паведаміла аб бітве ў Іпры, як пра сваю перамогу, а герцаг 1 жніўня 1916 года быў узведзены ў генерал-фельдмаршалы. У другой палове 1915—1916 гадоў у паласе арміі Альбрэхта актыўных баявых дзеянняў не вялося. З 25 лютага 1917 года — галоўнакамандуючы «Групы армій герцага Альбрэхта» (з 11 лістапада 1918 года — групы войскаў «D»), якая дзейнічала ад Вердэна да мяжы са Швейцарыяй. У 1918 годзе ў яго групу армій уваходзілі 19-я армія і дзве ваенныя групы (усяго 26,5 дывізій), яна гуляла дапаможную ролю да самага канца вайны. Пасля вайны![]() У 1918 годзе аб’яўлены афіцыйным спадчыннікам свайго чатырохюраднага брата — караля Вюртэмберга Вільгельма II (іх агульным прапрадзедам быў герцаг Фрыдрых Яўген (1732—1797), які кіраваў Вюртэмбергам у 1795 — 97 гадах). Прычыны былі простыя: у караля не было прамых нашчадкаў мужчынскага полу, а герцаг быў бліжэйшым сваяком, які паходзіў ад роўнародных шлюбаў. Пасля падзей Лістападаўскай рэвалюцыі і звяржэння манархіі ў Германіі 23 снежня 1918 года выйшаў у адстаўку як прадстаўнік каралеўскага дома. Яму быў прадастаўлены палац у 40 кіламетрах ад Бодэнскага возера. Пасля смерці былога караля Вюртэмберга Вільгельма II уся прыватная маёмасць былога каралеўскага дома была перададзена ў спадчыну герцагу Альбрэхту. У далейшым вёў прыватнае жыццё, у палітычных падзеях не ўдзельнічаў. Быў вядомы апазіцыйным стаўленнем да нацыянал-сацыялізму, за што, хоць і не падвяргаўся рэпрэсіям, але ніколі не запрашаўся на мерапрыемствы ў памяць аб падзеях Першай сусветнай вайны, а пасля сваёй смерці пахаваны не як афіцэр, а як прыватная асоба. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia