Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве
Эканоміка-гуманітарная акадэмія ў Варшаве — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве. Агульная характарыстыкаУтворана 8 мая 2001 года. У 2001—2018 гадах установа мела назву «Вышэйшая школа фінансаў і кіравання ў Варшаве». Затым установа атрымала поўныя правы акадэмічнай вышэйшай навучальнай установы ўніверсітэцкага тыпу, і з 30 верасня 2018 года перайменаваная ў Эканоміка-гуманітарную акадэмію ў Варшаве. Акадэмія ажыццяўляе навучанне ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук. Са студзеня 2010 года факультэт псіхалогіі мае паўнамоцтвы надаваць навуковую ступень доктара гуманітарных навук у галіне псіхалогіі, а з 2018 года — у галіне юрыдычных навук. 1 кастрычніка 2019 года ў структуру акадэміі была ўключана Вышэйшая школа інфармацыйных тэхналогій у Варшаве. Напрамкі навучання
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia