Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве

Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве
польск.: Wyższa Szkoła Rehabilitacji z siedzibą w Warszawie
Арыгінальная назва польск.: Wyższa Szkoła Rehabilitacji z siedzibą w Warszawie
Міжнародная назва англ.: College of Rehabilitation in Warsaw
Заснаваны 2007
Размяшчэнне Варшава
Сайт wsr.edu.pl

Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Rehabilitacji z siedzibą w Warszawie) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.

Агульная характарыстыка

Вышэйшая школа рэабілітацыі з сядзібай у Варшаве была створана 22 лютага 2007 года. Гэта спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова медыцынскага профілю і практычнага скіравання. Яна ажыццяўляе навучанне ў галіне шырока разглядаемай рэабілітацыі, неадкладнай медыцынскай дапамогі, дыеталогіі і медыцынскай псіхалогіі. Студэнты праходзяць практыку ў розных шпіталях Варшавы. Таксама ўстанова арганізуе разнастайныя курсы павышэння кваліфікацыі па свайму профілю.

Напрамкі навучання

  • Фізіятэрапія
  • Дыеталогія
  • Неадкладная медыцынская дапамога
  • Медыцынская псіхалогія

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya