Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве
Вышэйшая тэалагічна-сацыяльная школа ў Варшаве (польск.: Wyższa Szkoła Teologiczno-Społeczna w Warszawie) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве. Агульная характарыстыкаГэта рэлігійная вышэйшая школа Пяцідзясятніцкай Царквы ў Польшчы, якая ажыццяўляе навучанне студэнтаў у галіне тэалогіі і якая мае права на наданне выпускнікам ступені бакалаўра багаслоўя. Заснаваная ў 1968 годзе ў рамках Аб’яднанай евангельскай царквы як Біблейская школа, пазней пераназваная ў Варшаўскую багаслоўскую семінарыю. З кастрычніка 2012 года мае дзеючую назву. У якасці асноўнай мэты ўстанова ставіць перад сабой выхаванне інтэлекту і хрысціянскага характару студэнтаў, каб яны служылі Богу, Царкве і свету, як духавенства і свецкія людзі. Школа адкрыта для ўсіх евангельскіх пратэстанцкіх цэркваў. Працэс адукацыі ахоплівае наступныя сферы: біблеістыка, сістэматычнае багаслоўе, практычнае багаслоўе, гістарычнае багаслоўе. Навучацца можна па наступных спецыяльнасцях:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia