Каталіцкая акадэмія ў Варшаве
Каталіцкая акадэмія ў Варшаве — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве. Агульная характарыстыкаГэта езуіцкая навучальная ўстанова. У яе статуце гаворыцца, што навучальная ўстанова мае гістарычныя сувязі з Полацкай езуіцкай акадэміяй, заснаванай ордэнам Таварыства Ісуса і ўладамі Расійскай імперыі ў 1812 годзе ў Полацку. Сучасная ўстанова заснавана 3 мая 1988 года Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Польшчы як Папскі тэалагічны факультэт у Варшаве. У 2020 годзе атрымала цяперашнюю назву і статус. Установа ажыццяўляе навучанне на бакалаўрскіх праграмах па спецыяльнасці «Паліталогія» і магістарскіх праграмах па спецыяльнасці «Багаслоўе», а таксама паслядыпломныя праграмы навучання па тэалогіі і бяспецы. У рамках праграм па паліталогіі акадэмія прапануе спецыяльнасці: «Міжнародныя справы» і «Усходнія даследаванні», «Тэрытарыяльны маркетынг» і «Дзяржаўная бяспека». У рамках праграмы па багаслоўі прапануюцца спецыяльнасці: «Агульнае багаслоўе», «Катэхетычнае багаслоўе» і «Аўрамічныя рэлігіі». Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia