Варшаўская школа кіравання
Варшаўская школа кіравання — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве. Агульная характарыстыкаПоўная афіцыйная назва ўстановы — «Варшаўская школа кіравання — вышэйшая школа ў Варшаве». Фундатар — Галоўнае праўленне Навуковага таварыства арганізацыі і кіравання ў Варшаве. Мае права праводзіць адукацыйную дзейнаць у сферы вышэйшай адукацыі на ўзроўні бакалаўра і магістра, а таксама ў галіне паслядыпломнай адукацыі ў стацыянарнай (дзённай) і нестацыянарнай (завочнай) формах навучання. Ва ўстанове працуюць навукова-педагагічныя працаўнікі ў колькасці 65 выкладчыкаў. У адпаведнасці з адным з самых аўтарытэтных у Польшчы рэйтынгам недзяржаўных ВНУ Варшаўская школа кіравання сістэматычна займае лідзіруючыя месцы сярод усіх недзяржаўных ВНУ ў Польшчы (усяго каля 330 ВНУ) у катэгорыі «Насычанасць кадраў людзьмі вышэйшай кваліфікацыі». У 2016 годзе гэта было 6 месца, у 2017 годзе — 7 месца, у 2019 годзе — 5 месца сярод прыватных навучальных устаноў Варшавы. Напрамкі навучання
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia