Універсітэты ВСБ Мерыта
Універсітэты ВСБ Мерыта (польск.: Uniwersytety WSB Merito), таксама Вучэльні ВСБ Мерыта (польск.: Uczelnie WSB Merito), раней вядомыя пад агульнай назвай Вышэйшая банкаўская школа (польск.: Wyższa Szkoła Bankowa) — група польскіх прыватных вышэйшых навучальных ўстаноў, якія дзейнічаюць у Варшаве, Аполе, Быдгашчы, Гданьску, Гдыні, Познані, Торуні, Шчэціне, Уроцлаве і ў Хожаве/Катавіцах і спецыялізуюцца ў сферы бізнес-адукацыі. Агульная характарыстыкаЗаснавальнікам групы ВНУ з'яўляецца Цэнтр развіцця вышэйшых навучальных устаноў ТЭБ Акадэмія. Група была заснавана 10 жніўня 1994 года, распачаўшы набор на сваю першую спецыяльнасць - "Фінансы і банкаўская справа". Школа сёння ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць у 10 гарадах Польшчы. Група прапануе абітурыентам атрымаць ступень бакалаўра, магістра або ступень МБА, доктара філасофіі, а таксама прайсці разнастайныя курсы. Установа таксама з'яўляецца цэнтрам тэставання адукацыйнай службы тэставання (ETS), што дазваляе здаваць экзамены і атрымліваць моўныя сертыфікаты TOEIC. Вышэйшыя банкаўскія школы з'яўляюцца адной за самых папулярных ВНУ у Польшчы сярод абітурыентаў. СтруктураВучэльня складаецца з 10 філіялаў-факультэтаў:
Гэтыя факультэты згрупаваны ў пяць адукацыйных устаноў:
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia