Вышэйшая школа адукацыі ў спорце

Вышэйшая школа адукацыі ў спорце
Wyższa Szkoła Edukacja w Sporcie
Арыгінальная назва Wyższa Szkoła Edukacja w Sporcie
Міжнародная назва Academy of Sport Education
Заснаваны 2002
Краіна
Размяшчэнне Варшава
Сайт ews.edu.pl

Вышэйшая школа адукацыі ў спорце — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка

Вышэйшая школа адукацыі ў спорце сёння мае кампусы ў Варшаве і ў Бельска-Бяле. Гэта спартыўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе навучанне на першай (бакалаўр) і другой (магістр) ступені вышэйшай адукацыі ў галіне навук аб спорце, фізічнай культуры, турызме і рэкрэацыі. Дазвол на дзейнасць у сферы вышэйшай і дадатковай адукацыі ўстанова атрымала 9 верасня 2002 года і ўнесена пад № 111 у Рэестр недзяржаўных прафесійных вышэйшых навучальных устаноў Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Польшча.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya