Галоўная школа турызму і гасціннасці «Vistula»
Галоўная школа турызму і гасціннасці «Vistula» — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве. Агульная характарыстыкаГалоўная школа турызму і гасціннасці «Vistula» разам з Акадэміяй фінансаў і бізнесу «Vistula» утварае аснову Групы ўстаноў «Vistula». У Групе ўстаноў «Vistula» працуюць 750 выкладчыкаў. Яна мае 44 праграмы бакалаўрыяту і магістратуры. Цяпер у Групе ўстаноў «Vistula» па ўсёй Польшчы навучаецца каля 9 тысяч студэнтаў. Сённяшняя ўстанова была створана ў выніку зліцця трох турыстычных вышэйшых навучальных устаноў — Вышэйшай школы турызму і адпачынку імя Мечыслава Арловіча ў Варшаве, сталічнай Вышэйшай школы гасціннасці, гастранаміі і турызму, а таксама Вышэйшай школы турызму і гасціннасці ў Лодзі. Да іх таксама далучыўся Інстытут турызму — адзіная ў Польшчы навукова-даследчая ўстанова, якая ажыццяўляе комплексныя міждысцыплінарныя даследаванні ў галіне турызму. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia