Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшаве
Галоўная школа сельскай гаспадаркі ў Варшаве (польск.: Szkoła Główna Gospodarstwa Wiejskiego w Warszawie) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарча-прыродазнаўчага профілю з сядзібай у Варшаве. ГісторыяЛічыцца найстарэйшым і найбуйнейшым падобным цэнтрам у Польшчы. Вытокі школы ўзыходзяць да 1816 года, калі быў створаны Агранамічны інстытут у вёсцы Марымонт (цяпер у варшаўскім раёне Бяляны). У 1956 годзе рашэннем Савета Міністраў ПНР школа атрымала землі на Урсынаве, а таксама суседнія гаспадаркі Воліца, Натолін і Вілянаў, там былі створаны факультэты сельскагаспадарчай тэхнікі і харчавання чалавека (1973 год). Канчаткова перавесці кампус на Урсынаў было вырашана ў 2001 годзе. Рэктарат універсітэта размешчаны ў гістарычным палацы, які належаў Юліяну Урсыну Нямцэвічу, які па сваёй функцыі называецца сёння "рэктарскім палацам". Структура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia