Альберт Шпеер
Альберт Шпеер (19 сакавіка 1905[3][4][…], Мангейм, Вялікае Герцагства Бадэн[1][2] — 1 верасня 1981[3][4][…], Лондан) — адзін з вядучых архітэктараў у нацыянал-сацыялістычнай Германіі, міністр узбраення, мемуарыст. БіяграфіяАдукацыяНарадзіўся 19 сакавіка 1905 года ў Мангейме сям’і заможных гараджан (бюргераў). Яго бацька і дзед былі архітэктарамі. З 1911 па 1918 год вучыўся спачатку ў прыватнай школе, а затым — у рэальным вучылішчы (цяпер — гімназія імя Лесінга) ў Мангейме. Потым паступіў на навучанне ва Універсітэт Карлсруэ, а з вясны 1924 года да лета 1925 год навучаўся ў Тэхнічным універсітэце Мюнхена. Восенню 1925 года ён пераехаў вучыцца ў Тэхнічны ўніверсітэт Берлін-Шарлоттэнбург і безпаспяхова спрабаваў паступіць на семінар Ханса Польцыга. З 1926 года Шпеер стаў студэнтам у архітэктара Генрыха Тэсэнава, у 1927 годзе абараніў дыпломную працу, пасля чаго стаў ассістэнтам Тэсэнава. Пачатак кар’ерыУ 1930 года па даручэнні галавы нацыстскага кіраўніцітва па Заходнім Берліне Карла Ганке як члену NSKK, маладому архітэктару Шпееру даручана рэканструкцыя вілы ў Берлін-Груневальдзе — штаб-кватэры раённай арганізацыі НСДАП. У 1932 годзе Альберт Шпеер пакінуў Берлін і накіраваўся назад у Мангейм. Ён пасяліўся там як архітэктар, але не атрымліваў заказаў. ![]() Пасля наведвання палітычнага мітынга ў Берліне, дзе Адольф Гітлер выступаў у якасці аратара, у Шпеера абудзілася сімпатыя да ідэалогіі нацыянал-сацыялістаў. 1 сакавіка 1931 года Шпеер далучыўся да партыі нацыстаў. У 1932 годзе Шпеер займаўся нязначнымі перабудоукамі партыйных будынкаў НСДАП. Сяброўства з Гітлерам і высокія пасады ў РэйхуПасля таго, як нацысты захапілі ўладу ў Германіі ў 1933 годзе, Гітлер асабіста пазнаёміўся са Шпеерам, быў вельмі задаволены его архітэктурным талентам і Шпеер увайшоў у кола найбольш набліжаных да Гітлера асоб. У 1934 годзе Шпеер стаў прыватным архітэктарам Гітлера пасля таго, як памёр Пауль Людвіг Троост, былы «надворны» прыватны архітэктар Гітлера. Шпеер перапрацаваў праект Алімпійскага стадыёна для Летніх Алімпійскіх гульняў 1936 года, замяніўшы па распараджэнні Гітлера шкляны фасад на каменны. Таксама ён спраектаваў Нямецкі павільён для Сусветнай выставы 1937 года. З 1937 года ён быў Генеральным інспектарам па будаўніцтву новай сталіцы Германскай імперыі — горада «Германіа» і планаваў шматлікія манументальныя будынкі, якія павінны былі пазней сцвярджаць моц і веліч Трэцяга рэйху. ![]() ![]() У 1942 Шпеер быў прызначаны Адольфам Гітлерам на пасаду рэйхсміністра ўзбраенняў і баепрыпасаў, на гэтай пасадзе Шпеер быў адказны за арганізацыю ўсёй ваеннай экономікі Германскага рэйха. Узімку 1944 года Шпеер цяжка захварэў і некалькі месяцаў не мог выконваць свае службовыя абавязкі, але 8 мая 1944 года вярнуўся ў Берлін і працягнуў працу. Пасля спробы перавароту 20 ліпеня 1944 года былі знойдзены дакументы ўдзельнікаў змовы, у якіх яны прапаноўвалі яго ў якасці міністра новага ўрада. Аднак Шпеер змог пераканаўча растлумачыць, што ён пра гэта нічога не ведаў і не падтрымліваў ніякіх сувязяў са змоўшчыкамі. 29 красавіка 1945 года — за дзень да свайго самагубства — Гітлер у палітычным запавеце вызваліў Шпеера ад пасады міністра, замяніўшы яго Карлам Ота-Заўрам, але Карл Дзёніц праігнараваў гэта рашэнне. Суд і зняволенне23 мая 1945 года арыштаваны разам з іншымі членамі Фленсбургскага ўрада. Шпеер быў адным з 24 падсудных перад Міжнародным ваеным трыбуналам на Нюрнбергскім працэсе. Асуджаны 1 кастрычніка 1946 года. Прызнаў сябе вінаватым па двух з чатырох абвінавачванняў, у выніку чаго быў асуджаны на 20 год абмежавання свабоды. Адбываў пакаранне ў турме Шпандаў у Заходнім Берліне. Вызвалены 30 верасня 1966 года, поўнасцю адбыўшы тэрмін пакарання. Пасля вызвалення са зняволенняПасля вызвалення Шпеер жыў на грошы ад продажу сваёй берлінскай маёмасці, пераважна ў Гайдэльбергу на віле яго сям’і. Напісаў 3 кнігі ўспамінаў: «Успаміны» (1969), «Шпандаў: Тайны дзённік» (1975) і «Дзяржава рабоў. Мае рознагалоссі з СС» (1981). Шпеер у сваіх мемуарах раскрыў некаторыя падрабязнасці з жыцця і працы ва ўрадзе Гітлера, а таксама спрабаваў абяліць сябе і дыстанцыравацца ад злачынстваў Трэцяга Рэйху. У прыватнасці ён пісаў: «І больш за ўсё мяне трывожыць тое, што мае нячастыя ў той перыяд прыступы турботы ў асноўным былі звязаныя з маёй дзейнасцю архітэктара, з адыходам ад дактрын Тэсэнава. У той жа час, калі я чуў, як людзі вакол мяне аб’яўлялі сезон палявання на яўрэяў, франк-масонаў, сацыял-дэмакратаў, сведкаў Іеговы, я лічыў, што гэта мяне не тычыцца. Я лічыў, што не замяшаны, раз не прымаю асабістага ўдзелу ў пераследах[5]». Раптоўна сканаў 1 верасня 1981 года ў Лондане ад інсульту, які здарыўся ў гатэлі «Park Court». Крыніцы
СпасылкіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia