Пятроўшчына (Мінск)
Пятро́ўшчына — колішняя вёска, цяпер мясцовасць у паўднёва-заходняй частцы Мінска, на беразе Мышкі (прытоку Лошыцы басейна Свіслачы). На паўднёвым захадзе ад Грушаўкі. ГісторыяІмаверна, паселішча ўзнікла на землях вылучаных са складу старажытнай Лошыцкай воласці. У 1453—1492 гадах вялікі князь Казімір пацвердзіў свайму пісару Пятрашку Любічу куплю «іменейца» (маёнтачка) «на рацэ… на Лошыцы» ў Пятра Дзержкавіча, брата біскупа Мікалая. У 1493 годзе куплі Любічу пацвердзіў і вялікі князь Аляксандр[1][2]. У 1492 годзе згадваецца Пятроўскі двор, які належаў пісару гаспадарскаму Пятру Любічу і, напэўна, быў яго галоўнай сядзібай. Названы двор, відавочна, ад імя ўладальніка, але няма пэўнасці якога — Любіча ці Дзержкавіча. Пры Пятры Любічы да маёнтка Пятроўскага двара сярод іншага належалі млын на Пцічы і вялікая бортная зямля паміж Барысаўскай і Лагойскай дарогамі. Палову вымелку з млына і бортную зямлю, а таксама дзесяціну «от всякого збожья» з зямель у Вербковичах і Пятроўскага двара Пётр Любіч запісаў на царкву Узнясення Хрыстова ў Менску[3]. У 1567 годзе згадваецца як сяло Пятровічы, належала П. Крантоўскаму і У. Хмялеўскаму. У XVII—XVIII ст. сустракаецца паланізаваная назва «Петраўшчызна»[4]. У 1667 годзе маёнтак Петраўшчызна, 7 дымоў, уласнасць каталіцкай царквы. У 1791 годзе ў адной з частак Пятроўшчыны -- маёнтак Жыжэмскага, карчма, 23 дымы. У 1800 годзе панскі двор і вёска -- шляхецкая ўласнасць І. Жыжэмскага, 15 двароў, 106 жыхароў, на рацэ Пятроўшчына млын на адзін пастаў, заезджая карчма, цагельны завод, на якім працавала 6 сялян. З 1858 года іншая частка Пятроўшчыны ва ўласнасці Напалеона Язафатавіча Чарноцкага[4], які неўзабаве памёр бяздзетны і маёнтак перайшоў яго родзічу Казіміру Міхалавічу Чарноцкаму, у гэта частцы 100 рэвізскіх душ, 952 дзесяціны 126 сажняў зямлі[5]. У 1897 годзе вёска Сеніцкай воласці, 43 двары, 272 жыхары, капліца, хлебазапасны магазін, карчма; у маёнтку 2 двары, 17 жыхароў[6]. У часы наступнага ўладальніка — Напалеона Казіміравіча Чарноцкага, у 1906 годзе на сядзібным двары паставілі аднаактовую п’есу-вадэвіль «Па рэвізіі» украінскага драматурга Маркі Крапіўніцкага, імаверна, у беларускім перакладзе самога Чарноцкага. З артыкула Язэпа Дылы, які спасылаецца на Алеся Бурбіса:
На 1909 год у вёсцы 40 двароў, 241 жыхар; у маёнтку двор, 16 жыхароў; урочышча (карчма), 10 жыхароў, урочышча (кузня), 7 жыхароў[7]. У 1924 годзе ў Падгайскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна, з 1931 года ў адміністрацыйным падпарадкаванні Менскага раёна. 20 студзеня 1960 года вёска пералічана са складу скасаванага Мядзвежынскага сельсавета ў Шчомысліцкі сельсавет[8]. З 1978 года ў складзе Мінска. Вясковая вуліца Прылуцкая пераназвана ў вуліцу Пятроўшчына, а вуліца Вадаправодная — у завулак Пятроўшчына[9]. Масавы знос вёскі пачаўся ў 2-й палове 2000-х, калі пабудаваны дамы ў квартале праспектаў Дзяржынскага і Газеты Праўда і вуліцы Алібегава. Вясковая забудова часткова захавалася па вуліцы Пятроўшчына. СучаснасцьНазва вёскі захавалася ў найменнях вуліцы і завулка Пятроўшчына. Імем вёскі названа станцыя метро Пятроўшчына. Захаваліся вясковыя могілкі. Страчаная спадчына
Цікавыя факты
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia