Васіль Мікалаевіч Герасімаў
Васіль Мікалаевіч Герасімаў (нар. 10 верасня 1975, Мінск, БССР) — старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі (з 2021). БіяграфіяНарадзіўся 10 верасня 1975 года ў Мінску. У 1997 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства», у 2014 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай». У 1997 годзе пачаў працоўную дзейнасць на пасадзе галоўнага спецыяліста аддзела заканадаўства Упраўлення заканадаўства і міжнародных адносін Вышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь, у 1999 годзе прызначаны начальнікам гэтага аддзела, у 2000 годзе — начальнікам Упраўлення забеспячэння нагляду і абагульнення судовай практыкі Вышэйшага гаспадарчага суда. У 2003—2012 гадах працаваў начальнікам галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, у 2012—2016 гадах — старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. У 2016 годзе прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці, у 2017 годзе — памочнікам прэзідэнта — інспектарам па Брэсцкай вобласці. 18 верасня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[1]. З 3 верасня 2020 года выконваў абавязкі старшыні КДК. 26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь[2]. 18 снежня 2023 года Герасімава дадалі ў санкцыйны спіс Еўрапейскага саюза, накіраваны супраць асоб, якія маюць дачыненне да ўварвання Расіі ва Украіну[3]. Праз некалькі дзён пасля гэтага да еўрапейскага пакета санкцый далучылася Швейцарыя[4], а ў лютым 2024 года – Албанія, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Малдова, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Украіна[5]. УзнагародыЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia