Беларусь і барацьба з міжнародным тэрарызмамРэспубліка Беларусь падтрымлівае палітыку ААН па супрацьдзеянні міжнароднаму тэрарызму і супрацоўнічае з іншымі дзяржавамі па гэтым пытанні. Агульныя мерапрыемствыЗ 4 чэрвеня 1994 года Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам Дагавора аб барацьбе з тэрарызмам паміж дзяржавамі-членамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў[1]. 30 верасня 1997 года з Расіяй на ўзроўні міністэрстваў унутраных спраў падпісана пагадненне па антытэрарыстычным супрацоўніцтве[2][3]. З 2000 года[4] ажыццяўляецца сумесная работа з Антытэрарыстычным цэнтрам і спецслужбамі СНД. Вядзецца падрыхтоўка кадраў нацыянальных антытэрарыстычных падраздзяленняў, навучанне, абмен вопытам і правядзенне сумесных антытэрарыстычных вучэнняў[5]. З 2004 па 2006 год[6] краіна ратыфікавала шэраг антытэрарыстычных дакументаў ААН, уключаючы канвенцыі аб барацьбе з захопам закладнікаў (1979), аб барацьбе з бомбавым тэрарызмам (1997), аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму (1999)[7], аб барацьбе з актамі ядзернага тэрарызму (2005)[8]. У 2009 годзе 103-я асобная гвардзейская паветрана-дэсантная брыгада ССА Беларусі ўключана ў склад Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ[9], якія прызначаны ў тым ліку для процідзеяння міжнароднаму тэрарызму. У адпаведнасці з пунктам 2 рэзалюцыі 2253 (2015) Савета Бяспекі ААН прадугледжана ўвядзенне нацыянальных прававых мер па недапушчэнні ўезду на тэрыторыю дзяржаў або транзіту праз яе фігурантаў, унесеных у спіс асоб і арганізацый, якія маюць дачыненне да Аль-Каіды, Талібану і ІДІЛ[5]. 3—4 верасня 2019 года ў Мінску прайшла Міжнародная канферэнцыя «Барацьба з тэрарызмам пры дапамозе інавацыйных падыходаў і выкарыстання новых і ўзнікаючых тэхналогій» з удзелам прадстаўнікоў звыш 50 краін. Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам замежных спраў і контртэрарыстычным Упраўленнем Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[10][5]. У лютым 2024 года КДБ Беларусі на міжнародным форуме ў Абу-Дабі ўстанавіў кантакты ў сферы барацьбы з тэрарызмам з Вялікабрытаніяй, ЗША і Францыяй[11]. Ацэнка тэрарыстычнай пагрозыНа 2015 год, у перыяд актыўнага супрацьстаяння міжнароднай супольнасці з ІДІЛ, у прыватнасці, пасля тэрактаў у Парыжы, начальнік контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ Дзяніс Асіпчык у інтэрв’ю для газеты «СБ. Беларусь сегодня» заявіў, што актыўная дзейнасць членаў міжнародных тэрарыстычных арганізацый у краіне пакуль не зафіксавана. Пры гэтым Асіпчык згадаў пра наступныя пагрозы[12]:
Толькі за 2015 год выяўленыя і затрыманыя 14 рэлігійных экстрэмістаў, якія мелі дачыненне да дзейнасці тэрарыстычных арганізацый, 6 з якіх знаходзіліся ў міжнародным вышуку[12]. Найбольш за ўсё беларускія ўлады турбуе дзейнасць талібаў у Афганістане. Падзеі ў дадзенай краіне, як адзначаў у 2021 годзе Аляксандр Вальфовіч, абумоўліваюць нарастанне комплексу транснацыянальных выклікаў і пагроз, звязаных з тэрарызмам, экстрэмізмам, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, зброі і нелегальнай міграцыяй. Акрамя таго, Афганістан мяжуе з Таджыкістанам, членам АДКБ. У сувязі з гэтым афіцыйны Мінск і яго партнёры прапрацоўвалі пытанне размяшчэння воінскіх кантынгентаў ля афганскай граніцы[13]. Пры ўсім тым у 2019 годзе краіна ўвайшла ў лік найбольш бяспечных з пункту гледжання тэрарыстычных пагроз паводле рэйтынгу The Global Terrorism Index[14]. Контртэрарыстычная дапамогаПалітычны аглядальнік Аляксандр Шпакоўскі адзначаў, што хоць Беларусь і не ўдзельнічае наўпрост у баявых дзеяннях, аднак «сваімі дзеяннямі на міжнароднай арэне, у галіне гуманітарнага і прамысловага супрацоўніцтва аказвае немалую падтрымку тым здаровым сілам, якія ўступілі ў смяротную сутычку з пачварай міжнароднага тэрарызму»[15]. Так, у прыватнасці, хоць беларускія ўлады не раз крытыкаваў дзеянняў ЗША на Блізкім Усходзе, у тым ліку ў Афганістане і Іраке[16], але ў 2010 годзе афіцыйны Мінск падтрымаў місію ISAF у Афганістане ў паветранай прасторы[17]. Беларусь заключыла з НАТА пагадненне аб чыгуначным транзіце, стаўшы часткай Паўночнай размеркавальнай сеткі, па якой ажыццяўляўся транзіт неваенных грузаў у Афганістан у рамках аперацыі міжнародных сіл садзейнічання і бяспекі. У 2013 годзе было заключана дадатковае пагадненне, якое пашырае ўмовы папярэдніх дамоўленасцяў аб транзіце бранятэхнікі краін НАТА[18]. У канцы чэрвеня 2014 года, у перыяд наступлення ІДІЛ у Іраку, прэс-сакратар МЗС РБ Дзмітрый Мірончык выступіў з асуджэннем дзейнасці тэрарыстычных груповак у краіне. Адначасова 558-ы авіяцыйны рамонтны завод у Баранавічах адрамантаваў для патрэб ваюючай дзяржавы шэсць расійскіх Су-30К. Прэм’ер-міністар Нуры аль-Малікі заявіў, што самалёты могуць пачаць палёты над Іракам «у бліжэйшыя некалькі дзён»[19]. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка накіраваў прэзідэнту Ірака Фуаду Масуму ліст, у якім падтрымаў дзеянні краіны ў барацьбе з міжнародным тэрарызмам і прапанаваў сваю дапамогу і супрацоўніцтва. Іракскі консул Алі Асам Абэд Алі, цытуючы ліст, згадаў аб падрыхтоўцы іракскіх вайскоўцаў у Беларусі і супрацоўніцтве ў ваенна-тэхнічнай галіне[20]. У верасні 2014 года Нацыянальная асамблея Нігерыі ўхваліла выдзяленне аднаго мільярда долараў на барацьбу з ісламістамі «Бока Харам» на поўначы краіны. Гэтыя сродкі пайшлі на аплату навучання і матэрыяльных сродкаў Расіі, Чэхіі і Беларусі, чые спецыялісты займаліся падрыхтоўкай нігерыйскіх вайскоўцаў[21]. Неўзабаве спецпадраздзяленні арміі Нігерыі прыбылі на тэрыторыю Беларусі[22][23]. Паводле інфармацыі, апублікаванай на афіцыйным сайце ЦСП БФСТ «Дынама», курсы прызначаліся для падрыхтоўкі афрыканскіх вайскоўцаў да барацьбы з баевікамі ў дэльце Нігера[22]. Навучанне праходзіла на базе 5-й брыгады спецназа[24]. Некаторае садзейнічанне аказалі супрацоўнікі МНС Рэспублікі Беларусь[22]. Паводле інфармацыі журналісцкага партала Sahara Reporters, да снежня 2015 года ў расійскіх і беларускіх ваенных лагерах было навучана каля 700 нігерыйскіх снайпераў[25]. 10 снежня 2020 года ў Абуджы адбылася сустрэча міністра абароны Нігерыі генерал-маёра Башыра Магашы з беларускай дэлегацыяй на чале з палкоўнікам Андрэем Красоўскім. У перамовах удзельнічалі таксама супрацоўнікі «БСЗТ—Новыя тэхналогіі». Абмяркоўвалася магчымасць павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў спецназа. Нігерыйскі бок быў зацікаўлены ў набыцці навыкаў збору разведвальнай інфармацыі і навучанні барацьбе з тэрарызмам. Заключаныя дамоўленасці сталі дапаўненнямі і пашырэннем да ўжо наяўных праграм па контртэрарыстычнай падрыхтоўцы[26]. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia