Бурлінскі раён (Алтайскі край)
Бурлінскі раён (руск.: Бурли́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Бурла, размешчанае за 450 км ад Барнаула. ГеаграфіяРаён размешчаны ў паўночна-заходняй частцы края. Мяжуе з Хабарскім, Нямецкім нацыянальным, Слаўгарадскім раёнамі края, Новасібірскай вобласцю і Рэспублікай Казахстан. Рэльеф — раўнінны. Запасы гліны, пяску. Клімат — рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −16,8 °C, ліпеня +20,8 °C. Колькасць атмасферных ападкаў 275 мм. На тэрыторыі раёна маюцца азёры Крывое, Кабанье, Пясчанае, Вялікае Тапольнае, Хамуцінае, працякае рака Бурла. Глебы цёмна-каштанавыя паўднёвыя чарназёмы. Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам стэпавай травой (палын, ціпчак). Насяляюць: са звяроў — казуля, заяц, ліса, суслік; з птушак — качка, гусь, чапля. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia