Ключэўскі раён
Ключэўскі раён (руск.: Ключе́вский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Ключы, размешчанае за 383 км ад Барнаула. ГеаграфіяРаён размешчаны ў заходняй частцы края і мяжуе на захадзе з Паўладарскай вобласцю Казахстана, на поўначы з Кулундзінскім раёнам, на ўсходзе з Родзінскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Ваўчыхінскім раёнам, на поўдні з Міхайлаўскім раёнам. Плошча — 3043 км². Займае 23-е месца па плошчы сярод раёнаў Алтайскага края. Рэльеф — раўнінны. Абсалютныя вышыні 125—160 м. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,6 °C, ліпеня +20,8 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 270 мм. На тэрыторыі раёна 26 азёр. Глебы каштанавыя. Растуць бяроза, асіна, таполя, вяз, клён, хвоя, стэпавае разнатраўе. Фаўна — ліса, заяц, карсак, андатра, тхор, лось, казуля, вавёрка, рысь. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia