Траццякоўскі раён
Траццякоўскі раён (руск.: Третьяко́вский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Утвораны 15 студзеня 1944 года. 1 лютага 1963 года скасаваны, 30 снежня 1966 года адноўлены. Цэнтр — сяло Стараалейскае. ГеаграфіяРаён размешчаны на поўдні края на граніцы з Казахстанам. Клімат рэзка кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −17,9 °C, ліпеня 20,5 °C, колькасць атмасферных ападкаў 360 мм. Рэльеф — раўніна, якая пераходзіць у перадгор’е. Плошча раёна — 1998 км². На тэрыторыі раёна размяшчаецца Гілёўскае вадасховішча, працякаюць рэкі Алей, Каменка, Глыбокая, Карбаліха. Глебы цяжкія, сярэднесугліністыя. Растуць бяроза, таполя, хвоя, асіна, вярба, піхта. Фаўна — лось, воўк, ліса, заяц, мядзведзь. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia