Нямецкі нацыянальны раён
Нямецкі нацыянальны раён (руск.: Неме́цкий национа́льный райо́н, ням.: Nationalkreis Halbstadt) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Гальбштат, размешчанае за 430 км на захад ад Барнаула. ГеаграфіяРазмешчаны ў паўночна-заходняй частцы края. Клімат умераны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19 °C, ліпеня — +22,2 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 220—240 мм. Рэк і азёр на тэрыторыі раёна няма. Глебы — каштанавыя, светла-каштанавыя, лёгкія. Растуць бяроза, таполя, клён, трава — зёлкавыя, кавыль, палын. Рэльеф — раўнінны (Кулундзінскі стэп). Агульная плошча зямель у межах раёна — 143175 га (1432 км²), з іх 134329 га сельскагаспадарчых угоддзяў, у тым ліку раллі 124314 га. Асаблівасцю раёна з’яўляецца вялікая разаранасць тэрыторыі (86,6 %), практычная адсутнасць натуральных сенажацяў і пашы. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia