Раманаўскі раён (Алтайскі край)
Раманаўскі раён (руск.: Рома́новский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Раманава, размешчанае за 220 км ад Барнаула. ГеаграфіяРаён размешчаны на захадзе края, ва ўсходняй частцы Кулундзінскай раўніны. На поўначы мяжуе з Зав’ялаўскім, на ўсходзе з Мамантаўскім, на поўдні з Ваўчыхінскім і Навічыхінскім, на захадзе з Родзінскім раёнамі. Плошча — 2082 км². Рэльеф раўнінны. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,2 °C, ліпеня +19 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 340 мм. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры Молакава, Горкае. Глебы — паўднёвыя чарназёмы, сустракаюцца саланцы, саланчакі. Шмат бярозавых калкоў. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia