Шалаболіхінскі раён
Шалаболіхінскі раён (руск.: Шелабо́лихинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Шалаболіха, размешчанае за 86 км ад Барнаула. ГеаграфіяРаён размешчаны на поўначы края. Мяжуе з Каменскім, Цюменцаўскім, Рабрыхінскім, Паўлаўскім, Тальменскім раёнамі края і Сузунскім раёнам Новасібірскай вобласці. Клімат кантынентальны, Сярэдняя тэмпература студзеня −18,3 °C, ліпеня +19,1 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 350 мм. На тэрыторыі раёна працякаюць рэкі: Об, Круцішка, Кучук, Шалаболіха; ёсць азёры: Міціна, Цітова, Кішкіна. Глебы — чарназёмы вышчалачаныя звычайныя, лугова-чарназёмныя. Растуць бяроза, таполя, клён, хвоя, асіна. Фаўна — лось, казуля, воўк, ліса, заяц. Плошча — 2550 км². Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia