Кытманаўскі раён
Кытманаўскі раён (руск.: Кы́тмановский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Кытманава, размешчанае за 170 км ад краявога цэнтра, горада Барнаул. ГеаграфіяРаён размешчаны на паўночным усходзе края. Рэльеф вызначаюць Бійска-Чумышскае ўзвышша і перадсалаірская раўніна. Здабываецца друз, вапняк. На тэрыторыі раёна размешчаны азёры — Чорнае, Асіннае, Крушное, Перамешнае, Вялікая Васьмёрка, Малая Васьмёрка, Ельнічнае, Вярблюджае, Абухава, Лінёва. Рэкі — Чумыш, Сунгай, Тараба, Хараба. Плошча — 2540 км². Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −19,2 °C, ліпеня +18 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 437 мм. Растуць бяроза, таполя, хвоя, кедр, клён. Фаўна — воўк, мядзведзь, ліса, заяц, лось, барсук, суслік, крот, вавёрка, бабёр, андатра, норка. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia