Цюменцаўскі раён
Цюменцаўскі раён (руск.: Тюме́нцевский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Цюменцава. ГеаграфіяРаён на паўночным захадзе края. Рэльеф раўнінны (Прыобскае плато). Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,4 °C, ліпеня +19 °C. Гадавы ўзровень атмасферных ападкаў — 380 мм. Плошча — 2273 км². На тэрыторыі раёна размешчана 9 азёр, уключаючы возера Горкае, працякаюць рэкі Чарамшанка, Круцішка, Кулунда, Салонаўка, праходзіць Кулундзінскі магістральны канал. Глебы — вышчалачаныя чарназёмы. Да прыродных багаццяў раёна адносяцца два істужачныя боры: Кулундзінскі і Баеўскі. Растуць хвоя, бяроза, глог, асіна, чаромха, вярба, абляпіха, каліна. Фаўна — лось, казуля, рысь, барсук, каланок, карсак, бабёр, андатра, заяц-русак; з птушак белая і шэрая качка, белыя і шэрыя гусі, цецярук. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia