Панкрушыхінскі раён
Панкрушыхінскі раён (руск.: Панкруши́хинский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Панкрушыха, размешчанае за 225 км ад Барнаула. ГеаграфіяРаён размешчаны на паўночным захадзе края. Мяжуе з Хабарскім, Суецкім, Баеўскім, Каменскім, Круціхінскім раёнамі края і Новасібірскай вобласцю. Плошча — 2700 км². Рэльеф — складкаватая паверхня Прыобскага плато. Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература студзеня −18,7 °C, ліпеня +22 °C. Гадавая колькасць атмасферных ападкаў — 465 мм. Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Бурла, Паньшыха, размешчана больш за 20 азёр, у тым ліку Русакі, Конева, Ваніна, Старынскае, Бараўлянскае, Лебядзінае. Глебы — чарназёмы сярэднегумусныя, лясныя, супясчаныя, сустракаюцца саланцовыя. Па тэрыторыі раёна праходзіць істужачны бор, шмат бярозавых калкоў. Растуць хвоя, бяроза, чаромха, асіна, вярба, жоўтая акацыя. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia