Ванькоўшчына (Пухавіцкі раён)
Ванько́ўшчына[1] (трансліт.: Vańkoŭščyna) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 34 км ад Мінска, на рацэ Свіслач. ГісторыяРанняя гісторыяУ 1714 годзе ўпамінаецца як вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[2]. У XVIII стагоддзі ў складзе маёнтка Лешніца, уладанне Віленскага біскупства[3]. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні, мела назву Іванкаўшчызна (Іванкаўшчына, Іванкоўшчына)[4], пэўны час належала Прушынскім[5]. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. Найноўшы часЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[6]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia