Лысоўшчына
Лысо́ўшчына[1] (трансліт.: Lysoŭščyna) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 41 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 18 км ад Мінска, на рацэ Свіслач. НазваНазва-паняцце, пусты ўчастак зямлі без лесу ці на месцы высечанага лесу[2]. ГісторыяРанняя гісторыяУ XIX стагоддзі ў Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, даўняе ўладанне Прушынскіх. З другой паловы XIX стагоддзя ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета. У 1876 годзе[3] маёнтак купіў мешчанін Стэфан Антонавіч Шот, губернскі сакратар, праваслаўны[4]. У канцы XIX стагоддзя былі аднайменныя вёска і фальварак. Найноўшая гісторыяЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[5]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia