Феліцыянава

Вёска
Феліцыянава
Выгляд з паўднёвага боку
Выгляд з паўднёвага боку
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 26 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Феліцыянава на карце Беларусі ±
Феліцыянава (Беларусь)
Феліцыянава
Феліцыянава (Мінская вобласць)
Феліцыянава

Феліцыя́нава[1] (трансліт.: Fielicyjanava, руск.: Фелицианово, раней таксама Карасі) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавета. Месціцца за 38 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 17 км ад Мінска.

Назва

Назва, верагодна, паходзіць ад імя ўладальніка маёнтка пачатку XIX стагоддзя, Феліцыяна Івашкевіча.

Гісторыя

У сярэдзіне XIX стагоддзя маёнтак у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, уласнасць калежскага асэсара Антонія Феліцыянавіча Івашкевіча. Пасля 1861 года ў Пярэжырскай воласці Ігуменскага павета.

У 1863 годзе за ўдзел у паўстанні быў арыштаваны Зеліслаў (Зеніслаў, Здзіслаў)-Аляксандр-Людвік Івашкевіч, сын Атонія Феліцыянавіча. 20 ліпеня 1864 года прысуджаны да пазбаўлення правоў стану, канфіскацыі маёмасці і ссылкі на пасяленне ў «менш аддаленыя месцы Сібіры». У 1870-х атрымаў частковую амністыю, у 1876 годзе атрымаў дазвол вярнуцца ў Мінскую губерню[2].

У 1876 годзе ўладальнікамі маёнтка Феліцыянава былі дзеці Антонія Івашкевіча, усе дваране рыма-каталіцкага веравызнання: Памелія, Зеліслаў, Мечыслаў, Уладзіслаў, Анна, Аліна, Казіміра. Было 816 дзесяцін зямлі, карчма з гадавым прыбыткам 40 рублёў. Гаспадаркай займаўся арандатар[3]. Пазней маёнтак завецца таксама Карасі[4][5]. У 1888 годзе землеўладальніцай у Карасях была дваранка каталічка Камілія Антонава Івашкевіч, 460 дзесяцін[6].

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Пярэжырскай воласці атрымалі пасведчанні Народнага Сакратарыята Беларусі[7]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1980-х гадах да Феліцыянава далучана вёска Карасі[8].

Насельніцтва

  • 1858 год — 34 жыхары
  • 1897 год — 4 двары, 64 жыхары
  • 1917 год — 14 двароў, 86 жыхароў
  • 1960 год — 135 жыхароў
  • 2002 год — 13 двароў, 21 жыхар
  • 2010 год — 12 гаспадарак, 15 жыхароў
  • 2012 год — 10 гаспадарак, 13 жыхароў
  • 2019 год — 26 жыхароў[9]

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Матвейчык Д. 2016, с. 247.
  3. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ 1877, с. 63.
  4. Польская карта Белоруссии 1:100K - Голацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 2 ліпеня 2025.
  5. Белоруссия - РККА 1:50К - Голацкі сельскі савет, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць. retromap.ru. Праверана 2 ліпеня 2025.
  6. Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1888 год 1889, с. 186.
  7. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  8. Дапаможнік(недаступная спасылка). helper.archonline.by. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023. Праверана 12 снежня 2023.
  9. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 30 красавіка 2024.

Літаратура

  • Феліцыянава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 191. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Феліцыянава // Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — С. 727. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
  • Матвейчык Д. Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі). — Мінск: Беларусь, 2016. — 735 с. — ISBN 978-985-01-1159-3.
  • Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи за 1876 годъ / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Типографія Губернскаго Правленія, 1877. — 187 с.
  • Списокъ Землевладѣльцевъ Минской Губерніи [за 1888 год] / Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета. — Минскъ: Минская Губернская Типографія, 1889. — 419 с.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya