Жыццё Юзафа Габрыеля Аскеркі не па сродках вычарпала яго рэсурсы і прывяло да эксдывізіі ў канцы 1812 года, якая працягвалася да 1816 года. Эксдывізійны суд складаўся з Караля Тавянскага, Пятра Завадскага і Вінцэнта Павенскага[3]. Эксдывізія аддзяліла ад Шацка фальваркі Габрыэлеўку і Стары Шацк з вёскай Задашчэнне (39 дымоў) на карысць крэдытораў Пуцятаў[3] .
У 1858 годзе ўласнасць Пятра Пуцяты. Пасля 1861 года ў Шацкай воласціІгуменскага павета. У канцы XIX стагоддзя краязнавец Аляксандр Ельскі пазначаў альтэрнатыўную назву Габрыелеўкі — Мосіцы (Mosice)[4]. У 1889 годзе ўладальнікам маёнтка Габрыелеўка быў дваранінрыма-каталіцкага веравызнання Антон Пятровіч Пуцята, было 1365 дзесяцін зямлі[5]. У 1903 годзе ўласнасць Аляксандра Антонавічы Пуцяты[6]. У 1913 годзе ўласнасць Пятра Пуцяты, 960 дзесяцін зямлі[7].
Найноўшы час
Карта ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Габрыелеўка.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Маёмасць нацыяналізавана, створаны саўгас «Габрыелеўка»[8]. У 1921 годзе ў саўгасе былі кузня, крухмальны завод, паравы млын, слясарная і шавецкая майстэрні, цыркулярка, школа 1-й ступені. У пачатку 1930-х гадоў дзейнічалі масласырзавод, цагляны завод, сукнавальня.
Сядзібна-паркавы ансамбль Пуцятаў (XIX), захаваліся рэшткі пабудоў.
Крыніцы
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Мо́нцы, мн.
Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.