Забярэзцы
Забярэ́зцы[1] (трансліт.: Zabiarezcy) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Шаць. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета. ГісторыяЗабярэзцы вядомы з другой паловы XIX стагоддзя як лясное ўрочышча пры маёнтку Міхалоў уласнасці Грушвіцкіх, адносілася да каталіцкай парафіі Узда[2], у складзе Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1885 годзе згадваюцца як засценак. Цераз раку ад Забярэзцаў былі Бярэзцы[3], адсюль назва. На 1906 год ва ўрочышчы Забярэзцы жыў Амвросій Вярбіцкі, шляхціц герба «Слепаўрон»[4]. Паводле перапісу 1908 года ўрочышча[5]. Паводле перапісу 1917 года былі два аднайменныя хутары[6]. З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ). З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1930-х гадах праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Ударнік». У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. Паводле перапісу 1960 года пасёлак. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia