Нарадзілася 28 верасня 1916 года ў Кіеве ў шляхецкай сям’і з польскімі каранямі.
Пачынала займацца харэаграфіяй сама. Увесь вольны час вучылася танцаваць, некалькі разоў на тыдзень брала ўрокі ў А. В. Някрасавай. У 1933 годзе скончыла дзяржаўны Маскоўскі балетны тэхнікум пры ДАВТ (сёння Маскоўская акадэмія харэаграфіі) (педагог А. І. Чэкрыгін, Е. А. Шарпанцье, Е. М. Адамовіч, В. А. Сямёнаў).
У 1933 годзе дэбютавала ў Вялікім тэатры, у партыі Лізы ў балеце «Марная засцярога» Ж. Даберваля. Валодаючы бліскучай тэхнікай, філіграннай дакладнасцю рухаў, жывым тэмпераментам, з поспехам танчыла як класічныя, так і сучасныя партыі.
У гады вайны выступала на фронце са спецыяльна падрыхтаванымі праграмамі. 30 снежня 1942 года ў эвакуацыі ў Куйбышаве Вялікім тэатры адбылася прэм’ера балета «Пунсовыя ветразі» В. М. Юроўскага, пастаўленага па аднайменнай аповесці А. С. Грына. З гэтым балетам трупа гастралявала па вызваленых гарадах.
Пасля вайны шмат гастралявала па гарадах СССР і за мяжой.
З 1973 года ўзначальвала аргкамітэт міжнародных конкурсаў артыстаў балета ў Маскве. Старшыня журы першага Маскоўскага міжнароднага незалежнага конкурсу маладых артыстаў балета імя С. П. Дзягілева (1992). Таксама была аглядальнікам Цэнтральнага тэлебачання і членам рэдкалегіі «Энцыклапедыі балета». З 1992 года — прэзідэнт Расійскай харэаграфічнай асацыяцыі, а з 1996 узначальвала праўленне Цэнтральнага дома работнікаў мастацтваў. Уваходзіла ў кіраванне таварыстваў «СССР — Японія» і «СССР — ЗША».
Памерла 20 снежня 2008 года на 93-м годзе жыцця ва ўласнай кватэры ў Маскве. «Яна заснула і не прачнулася», — распавёў сваяк балерыны[4]. Пахавана 23 снежня 2008 года на Увядзенскіх могілках.
Сям’я
Першы муж — Ілля Трауберг (1905—1948), кінарэжысёр (развяліся незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны).
Другі муж — Леанід Райхман (1908—1990), супрацоўнік МДБ СССР, генерал-лейтэнант (арыштаваны ў 1951 годзе, пасля вызвалення да жонкі не вярнуўся).
Пасля смерці балерыны група супрацоўнікаў Цэнтральнага дома работнікаў мастацтваў звярнулася ў Генеральную пракуратуру Расійскай Федэрацыі з просьбай праверыць абставіны, звязаныя з перадачай грамадзянам у спадчыну маёмасці балерыны. Пракуратуры Масквы даручылі правесці праверку ў адпаведнасці з законам[5].
Рэчы з гардэроба балерыны пасля яе смерці былі перададзеныя спадкаемцамі гісторыку моды А. Васільеву. У 2012 годзе некалькі нарадаў і сцэнічных касцюмаў (да нумара «Дзяўчына і гусар» і да балета «Дон Кіхот») былі прадстаўлены на выставе «Мода за жалезнай заслонай. З гардэроба зорак савецкай эпохі», якая прайшла ў Хлебным доме музея-запаведніка Царыцына.
Узнагароды і званні
Вольга Лепяшынская і Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод у Крамлі, 6 кастрычніка 2006.
1949 — Балетная карціна «Вальпургіева ноч» з оперы «Фаўст» Ш.Гуно (харэаграфія Л. М. Лаўроўскага) — Вахканка
1950 — у оперы «Хаваншчына» М. П. Мусаргскага (харэаграфія С. Г. Корань) — Персідка[11]
Фільмаграфія
1942 — Канцэрт фронту (музычны фільм) — салістка балета, танец з А. Рудэнка
1951 — Вялікі канцэрт (музычны фільм) — Вольга Аляксандраўна
1959 — Граф Нулін (фільм-балет) — Наталля Паўлаўна
Удзел у фільмах
1969 — Малады балет свету (Дакументальны)
2004 — Дыялог з легендай [1] (Дакументальны), рэжысёр Мікіта Ціханаў
Памяць
7 кастрычніка 2022 года на доме, дзе жыла Лепяшынская з 1944 па 2008 год (1-я Цвярская-Ямская вуліца, д. 36, будынак 1), была адкрыта мемарыяльная дошка[12] работы скульптара і графіка Алега Закаморнага.
Факты
На пытанне эстонскага выдання Postimees, чаму балет карыстаўся такой вялікай увагай ва ўладзе, Лепяшынская заявіла: «Таму што ў Вялікі тэатр прыходзіў Сталін. Калі ў яго быў вольны час, ён заўсёды прыязджаў, садзіўся ў сваю ложу, і мы ведалі, што Сталін у тэатры. За кулісамі з’яўлялася шмат маладых, добра апранутых мужчын. Сталін вельмі любіў балет „Полымя Парыжа“, які і для нас быў святым. Ён часта прыходзіў толькі на адзін акт, у якім адбывалася ўзяцце Цюільры. Сталін зрабіў вельмі шмат для Вялікага тэатра, пры ім тэатр ператварыўся ў адзінае цэлае. З’явіліся першакласныя музыканты, а сам аркестр стаў такім жа цэхам, як балет і опера»[13].
Лепеши́нская Ольга Васильевна / Клейменова М. С. // Т. 14. Куна — Ломами. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — С. 345. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)
Солодовников А. Ольга Лепешинская. — М.: Искусство, 1983. — 240 с. — (Солисты балета). — 25 000 экз.
Замостьянов А. Мирандолина для фронтовиков // Национальная безопасность : журнал. — М., 2011. — № 7 октября. Архивировано 19 января 2012 года.
Бочарникова Э. В.Лепеши́нская Ольга Васильевна // Балет: энциклопедия / Гл. ред. Ю. Н. Григорович. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — С. 311—312. — 623 с. — 100 000 экз.(руск.)
Лепеши́нская Ольга Васильевна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 3: Кетчер — Нежданова. — М., 1964. — Стб. 504—505. — 1086 стб. с илл., 7 л. илл. — 41 300 экз. (руск.)