Горскі сельсавет (Горацкі раён)
Го́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Горы. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Горацкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменкаўскага сельсавета[1]. 7 верасня 2000 года ў склад новаўтворанага Ходараўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Палішына, Першыно і Ходараўка). 13 чэрвеня 2002 года да сельсавета далучана частка скасаванага Горацкага сельсавета (4 населеныя пункты: Вялікае Марозава, Малое Марозава, Мікуліна і Турышчава), а ў склад Ходараўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Каменка, Малькі, Саракапуды і Шаўнева)[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Ходараўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Каменка, вёскі Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Малькі, Першыно, Саракапуды і Шаўнева), а ў склад Паршынскага сельсавета перададзена вёска Малое Марозава[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 1316 чалавек[4], з іх 94,7 % — беларусы, 4,3 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 1284 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia