Ходараўскі сельсавет (Горацкі раён)
Хо́дараўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Ходараўка. ГісторыяУтвораны 20 жніўня 1924 года як Гарадзецкі сельсавет у складзе Горацкага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гарадзец. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ходараўка, сельсавет перайменаваны ў Ходараўскі. У 1927 годзе скасаваны. 7 верасня 2000 года Ходараўскі сельсавет утвораны зноў у складзе Горацкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі з частак Горскага (3 населеныя пункты: Палішына, Першыно і Ходараўка) і Ленінскага (9 населеных пунктаў: Андзекалава, Блажкі, Гарадзец, Канюхі, Логавіна, Лукі, Сафонава, Стараселле і Сцяфанава) сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Ходараўка. 13 чэрвеня 2002 года ў склад Ленінскага сельсавета вернуты 4 населеныя пункты (Андзекалава, Блажкі, Канюхі і Лукі), а ў склад сельсавета з Горскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Каменка, Малькі, Саракапуды і Шаўнева)[1]. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Горскага (10 населеных пунктаў: аграгарадок Каменка, вёскі Акушкі, Альхавец, Аршані, Высоцкія, Гушчына, Малькі, Першыно, Саракапуды і Шаўнева) і Ленінскага (7 населеных пунктаў: вёскі Гарадзец, Логавіна, Палішына, Сафонава, Стараселле, Сцяфанава і Ходараўка) сельсаветаў[2]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 17 населеных пунктаў. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1801 чалавек[3], з іх 88,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia